wd wp Пошук:

Астровенскае

Астровенскаевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Чарнагосніца каля вёсак Дашкава і Соржыца.

Плошча паверхні возера 1,33 км², даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,2 м, сярэдняя складае 2,3 м. Плошча вадазбору 174 км²

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 метраў. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Берагі нізкія і пясчаныя. У залівах берагі забалочаныя. Пойма шырынёй ад 5 да 20 метраў. На возеры востраў плошчай каля 13 га, які падзяляе возера на два плёсы. Паўднёвы плёс больш глыбокі. Літаральная зона да глыбіні 1,5 м пясчаная. Дно возера ў паўночнай частцы і паўднёвых залівах выслана сапрапелем, на астатняй частцы — глеем.
Возера Астровенскае эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі, у тым ліку з азёр Белае і Саро, і выцякае рака Чарнагосніца. Возера зарастае да глыбіні 1,5—2 м на шырыню 5—20 м.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці