wd wp Пошук:

Сара Лідман

Сару Лідман (трэцяя злева) як адну з вядомых персон адлюстравала мастачка Пія Энгстром у сваёй скульптурнай кампазіцыі «Пасля купелі», усталяванай у Стакгольме, каля Вестэрторпса.

Сара Адэль Лідман (шведск.: Sara Adela Lidman 30 снежня 1923, Місэнтрэск, Вестэрботэн, Швецыя — 17 чэрвеня 2004, Умеа[8], Швецыя) — шведская пісьменніца, журналістка, драматург і крытык.

Біяграфія

Сара Лідман нарадзілася на поўначы Швецыі, у Андрэаса і Эны Лідман. У гэтай сям’і было яшчэ дзве дачкі — Лісбет і Тура[9]. Пасля падрыхтоўчых класаў Сара ў 1931 годзе пайшла ў няпоўную сярэднюю школу, якую скончыла ў 1936 годзе. У 1937—1938 гадах вучылася ў дадатковых, у старэйшых класах сярэдняй школы. З 1940 па 1942 завочна атрымлівала адукацыю ў Хермудскам інстытуце карэспандэнцыі і 29 мая 1942 года здала выпускны экзамен.

У 1942—1944 гады Сара Лідман вучылася ў практычнай школе ў Марыанэлундзе, здала выпускны экзамен 7 чэрвеня 1944 года. У 1945 годзе яна паступіла ва Упсальскі універсітэт, затым з-за хваробы вымушаная была перапыніць навучанне і ў 1948 годзе пачала вучыцца ў Лундскім універсітэце. У 1949 Сара атрымала ступень кандыдата філасофіі ў першай з гэтых навучальных устаноў і да 1952 года вучылася ў другой. Спецыялізавалася, у прыватнасці, на французскай мове і літаратуры (летам 1947 прайшла моўную практыку ў Грэноблі), па нарвежскай мове і літаратуры (1950, 1951) і па педагогіцы (1952)[10].

Яшчэ ў студэнцкія гады Сара Лідман падзарабляла працуючы бібліятэкарам. Атрымаўшы ў 1952 поўную вышэйшую адукацыю, у наступным годзе яна дэбютавала раманам «Смаляная даліна» і з тых часоў рэгулярна друкавалася, атрымлівала літаратурныя прэміі, друкавалася ў мас-медыя і супрацоўнічала з тэатрамі і Шведскім радыё. У 1965, 1972, 1974, 1979 і 1995 гадах пісьменніца наведвала В’етнам і вынікам гэтага наведвання сталі артыкулы і іх зборнікі, адзначаныя пратэстам супраць ўмяшання ЗША ў Індакітай. Акрамя напісання артыкулаў супраць такой палітыкі, яна выступала як удзельніца Трыбунала Расэла-Сартра і актыўны член палітычнай групоўкі «Левыя 68 года». Яе ведалі як чалавека, які горача агітуе і ўпарта дамагаецца жаданага. У 1960 годзе Лідман паехала ў Паўднёва-Афрыканскі Саюз, каб «сустрэць новых людзей і знайсці новыя праблемы». Там яе абвінавацілі ў парушэнні расавых законаў (захаваўся дакумэнтавана допыт)[11] і ў наступным годзе прымусілі з’ехаць з краіны. У 1963 Лідман змагалася з расізмам ўжо ў Кеніі. У канцы 1960-х яна падтрымлівала гарнякоў-страйкоўцаў Кіруны і іншых руднікоў. Пасля перайшла ад камуністычных поглядаў на памяркоўныя і занялася аховай навакольнага асяроддзя. Ужо перад смерцю пісьменніца выступіла супраць вайны ў Іраку. Такую дзейнасць Сары Лідман і сваё сумеснае жыццё з ёй у другой палове 1950-х апісаў Івар Лу-Юхансан у рамане «Блакітная панна».

У 1955—1963 гадах пісьменніца належала да членаў літаратурнай акадэміі «Грамадства Дзевяці» і засядала ў крэсле № 8. З 1975-га года і да самай смерці яна жыла ў сваім родным доме ў Місэнтрэске.

Творчасць

У 1953 годзе Сара Лідман дэбютавала раманам «Смаляная даліна», у якім адлюстравала будні вёскі Экстрэск паэтычнай мовай, якая грунтуецца на паўночна-шведскіх дыялектах і біблейскіх тэкстах[12]. «Край марошкі» (1955) — гэта шырокае эпічнае апісанне беднай вестэрботэнскай супольнасці лесаводаў. Раманы «Парасткі пад дажджом» (1958) і яго працяг «Насіць амелу» (1960) адзначаюцца псіхалагічным рэалізмам з сімвалістычнымі адценнямі. У 1960-х гадах этычная праблематыка атрымала палітычную афарбоўку. У раманах «Я і мой сын» (1961) і «З пяццю дыяментамі» (1964) гаворыцца аб расавай дыскрымінацыі[13].

Сваімі рэпартажамі «Сустрэчы ў Ханоі» (1966), «Руднік. Карціна Уда Урбума» (1968), «Наземныя і падземныя сябры» (1969) і «Птушкі ў Намдзіне» (1972) Лідман прыняла ўдзел у тагачасных спрэчках на сацыяльна-палітычныя пытанні, стаўшы на бок левага сацыялістычнага крыла і развіваючы тэму салідарнасці з беднякамі і эксплуатаванымі. У рамане «Твой слуга слухае» (1977) пісьменьніца вярнулася да цыклу пра жыццё ў Вестэрботэне і апісала каланізацыю Поўначы Швецыі ў 1870-х гадах. То быў першы твор у так званым «Чыгуначным эпасе», які складаецца з пяці частак: «Дзіця гневу» (1979, адзначаны Літаратурнай прэміяй Паўночнага Савета), «Камень Набота» (1981), «Дзіўны чалавек» (1983) і «Жалезная карона» (1985). У іх моцна і пераканаўча сінтэзаваны правінцыйнае і ўніверсальнае сродкамі своеасаблівай паэтычнай прозы. Галоўным героем гэтых твораў выступае Дзідрык Мортэнсан — селянін, які дзякуючы сваёй настойлівасці і мэтанакіраванасці дамогся ўлады ў гэтай мясцовасці. Энтузіяст жалезнай дарогі, ён лічыць яе сродкам пераадолець ізаляванасць паселішча ад астатняга свету. У рэшце рэшт яго абвінавачваюць у злоўжываньнях і па іроніі лёсу вязуць у турму адным з першых цягнікоў. У гэтым цыкле многае ўзята з гісторыі роду Сары Лідман. Апошнім з серыі выйшаў у свет раман «Хвіліна невінаватасці» (1999).

Асабісты архіў Сары Лідман захоўваецца ў даследчым архіве бібліятэкі ўніверсітэта Умеа. Яе шматлікія п’есы не дачакаліся публікацыі і да гэтага часу знаходзяцца ў стане рукапісаў і машынапісаў. Некаторыя з іх у свой час перадаваліся па радыё і тэлебачанні.

Творы

Проза

Журналістыка

Драматургія

Кнігі аб Сары Лідман

Узнагароды

Пашаны

Зноскі

  1. http://urn.nb.no/URN:NBN:no-nb_digibok_2008060900023#85
  2. Лидман Сара // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Sara Lidman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Sara Adela Lidman // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118872893 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. http://www.samfundetdenio.se/
  8. Sveriges dödbok 1901—2009
  9. http://www.foark.umu.se/samlingar/Hand52_Lidman.pdf(недаступная+спасылка)
  10. http://www.foark.umu.se/samlingar/Hand52_Lidman.pdf(недаступная+спасылка)
  11. http://www.foark.umu.se/samlingar/Hand52_Lidman.pdf(недаступная+спасылка)
  12. Издательство Альберта Боннира — Сара Лидман (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2010. Праверана 21 жніўня 2013.
  13. Store norske leksikon. Pär Hellström, Sara Lidman
  14. Fastighetssverige 2009-03-05 Архівавана 31 жніўня 2010 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Пісьменніцы Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестэрботэне
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Доблаўга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта