wd wp Пошук:

Анібале Карачы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карачы (значэнні).

Анібале Карачы (іт. Annibale Carracci; 3 лістапада 1560, Балоння — 15 ліпеня 1609, Рым) — італьянскі жывапісец і гравёр балонскай школы, брат мастака Агасціна Карачы.

Біяграфія

Вучань Пасароці і свайго стрыечнага брата — мастака Ладавіка Карачы, Анібале вывучаў творчасць Карэджа, Тынтарэта, Веранезэ, Рафаэля і Мікеланджэла. Імкненне пераймаць гэтым карыфеям жывапісу вельмі ярка адчуваецца ў яго ранніх творах.

У 1582 годзе Анібале і Агасціна Карачы заснавалі ўласную школу, якая атрымала пазней назву «Акадэмія дэльі Інкамінаці»). Анібале прымаў актыўны ўдзел у педагагічнай і мастацкай дзейнасці Акадэміі.

У 1597 годзе Анібале Карачы быў запрошаны ў Рым кардыналам Адаарда Фарнезэ для афармлення Палацца Фарнезэ фрэскавым роспісам на міфалагічныя сюжэты. Гэтая праца заняла ў Анібале і яго брата Агасціна разам з вучнямі восем гадоў, стварылі фрэскі («Трыумф Вакха і Арыядны», «Меркурый і Парыс», «Пан і Дыяны», «Юпітэр і Юнона» і інш.). У 1602 годзе Анібале Карачы атрымаў заказ на афармленне рымскай капэлы Эрэра дэ Сан Джакама дэльі Спаньёлі. Пачынаючы з 1605 года жорсткія рэўматычныя болі пазбавілі мастака магчымасці займацца жывапісам.

Нягледзячы на ​​ўсеагульнае прызнанне, Анібале Карачы памёр ва ўзросце 49 гадоў у галечы і быў пахаваны ў адпаведнасці з яго перадсмяротнай просьбай у Пантэоне, побач з Рафаэлем.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Waterhouse E. Italian Baroque PaintingЛондан: Phaidon Press, 1962. — С. 85.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118519255 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. 1 2 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12466547v
  5. Annibale Carracci
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118519255 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500115350
  8. 1 2 3 https://www.nga.gov/collection/artist-info.1096.html
  9. https://www.metmuseum.org/toah/hd/carr/hd_carr.htm
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1560 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балонні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў рымскім Пантэоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 1609 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня