wd wp Пошук:

Зівер бек Ахмедбекаў

Зівер бек Ахмедбекаў, (азерб.: Zivər bəy Əhmədbəyov; 1873, Шэмаха — 1925, Баку) — азербайджанскі архітэктар.

Біяграфія

У 1902 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. З гэтага ж года па 1917 год Зівер бек працаваў у якасці архітэктара ў Бакінскай губернскай адміністрацыі, затым у Бакінскай гарадской управе. Пасля ўтварэння Азербайджанскай дэмакратычнай рэспублікі Зівер бек Ахмедбекаў становіцца галоўным архітэктарам Баку, і застаецца на гэтай пасадзе да 1922 года. Па праекце Зівер бека пабудаваны дзве буйныя Бакінскія мячэці — Блакітная мячэць і мячэць Тэзэ Пір. Пабудаваная па яго праекце мячэць Мухтарава ў пасёлку Амірджан занесена ў спіс аб’ектаў ахоўных ЮНЕСКА як гістарычны помнік. Акрамя гэтага Зівер бек Ахмедбекаў з’яўляецца аўтарам жылых дамоў ва Уладзікаўказе і будынка інстытута афтальмалогіі ў Баку.

Памяць

Адна з вуліц Баку носіць імя Зівер бека Ахмедбекава.

26 мая 2011 года ў Баку адбылося адкрыццё помніка Зівер Беку Ахмедбекаву, усталяванага ў аднайменным парку каля станцыі метро Нізамі.[1].

Зноскі

  1. (руск.)  Прэзідэнт Азербайджана прыняў удзел у адкрыцці парку Зивер бека Ахмедбекова.Day.az, 26.05.2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Архітэктары Азербайджана
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шамахінскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баку
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Баку
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага