wd wp Пошук:

Вацлаў Міхневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхневіч.

Ва́цлаў Міхне́віч (польск.: Wacław Michniewicz, літ.: Vaclovas Michnevičius) (1866 — 14 студзеня 1947) — беларускі і літоўскі архітэктар, прадстаўнік неаготыкі (хаця выконваў асобныя праекты і ў іншых стылях). Стваральнік будынкаў шматлікіх касцёлаў, у тым ліку ў Відзах і ў Дзярэчыне, віленскага Тэатру на Пагулянцы (разам з Аляксандрам Парчэўскім), віленскай гандлёвай залі.

Біяграфія

Нарадзіўся на Ковеншчыне, паходзіў са шляхецкага роду герба Ліс.

Вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы, затым у Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу (18891893).

У Вільні некалькі гадоў быў памочнікам гарадскога архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча, потым займаў пасаду гарадскога архітэктара (пасля Канстанціна Караедава, 1904—1912). У 1911 годзе разам з Аляксандрам Парчэўскім заснаваў праектна-будаўнічае бюро „Architekt“[3].

Пасля Першай сусветнай вайны вярнуўся ў 1918 годзе ў Каўнас. У 19191925 гадах займаў пасаду галоўнага інжынера ўпраўлення дарог міністэрства шляхоў зносін Літоўскай Рэспублікі[3]. Аўтар кнігі на літоўскай мове пра рамонт і ўтрыманне дарог „Vieškeliai ir paprastieji keliai, jų taisymas ir laikymas“ (Kaunas: Valstybės sp., 1925).

Пахаваны на цвінтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Жэймей Ёнаўскага раёна, пабудаванага па ягоным праекце 1899 года ў 1906 годзе[3].

Творчасць

Аўтар праектаў каля 30 будынкаў у Вільнюсе і каля 30 касцёлаў па ўсёй Літве і ў Беларусі. Найважнейшыя праекты: крыты рынак (хале; 19041906); праект рэканструкцыі Гарадской залы ў Вільні пасля пажару (19071912); Польскі тэатр на Пагулянцы (вул. Басанавічаус 13, 19121913, сумесна з Аляксандрам Парчэўскім) [4]; «калоніі» Зямельнага банка і Юзэфа Монтвіла. Праектаваў жылыя дамы з рысамі стылю мадэрн у Вільнюсе на вуліцах Тума-Вайжганта 4/1, 7 (1911), Піліма 5 (1910), Каштону 1, драўляны дом на вуліцы П. Скарынас 5 (абодва 1913). Сааўтар праекта мячэці ў Каўнасе (1930) і іншых будынкаў.

Касцёл у Відзах Тэатр на Пагулянцы Касцёл у Кернаве Касцёл Беззаганнага Зачацця

Зноскі

  1. Wacław Michniewicz // MAK
  2. Wacław Michniewicz // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 VLE
  4. Halina Jotkiałło. 90. rocznica Teatru na Pohulance Архівавана 7 кастрычніка 2007.(польск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ёнаўскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары неаготыкі
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага рэальнага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Ёнаўскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Літве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ёнаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных