wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Вараксін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вараксін. Уладзімір Мікалаевіч Вара́ксін (22 чэрвеня (5 ліпеня) 1901, Омск — 2 студзеня 1980) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны будаўнік БССР (1967)[1].

Біяграфія

Скончыў у 1927 годзе мастацка-прамысловы тэхнікум у Омску[2]. У 1928—1932 гадах вучыўся ў Ленінградскай АМ, у 1932—1934 гадах у Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва[3]. Працаваў у Белдзяржпраекце. З 1952 года выкладчык, у 1954—1971 гг. дацэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1971 па 1975 г. — загадчык кафедры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года[2].

Творчасць

Палац піянераў і школьнікаў

Асноўныя працы да вайны: Палац піянераў і школьнікаў (1936, з А. П. Воінавым) у Мінску, будынак педтэхнікума ў Крычаве (1937, цяпер пачатковы блок СШ № 1 за палацам Пацёмкіна), будынак ЦК КПБ (1939—1947, з А. П. Воінавым) у Мінску, кінатэатр «Радзіма», комплекс будынкаў прамкамбіната (1939), жылы пасёлак аўтарамонтнага завода (1941) у Магілёве[2]. Творчасць Вараксіна звязана з развіццём неакласічнай тэндэнцыі ў даваеннай архітэктуры Беларусі[4].

Пасля вайны спраектаваў будынкі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі па вул. Свярдлова (1954), Белкамунбанка па вул. Леніна (1949), жылыя дамы па вул. К. Маркса (1950), Маскоўскай (1949), Захарава, А. Кашавога (1955) у Мінску, тыпавыя праекты будынкаў раённых камітэтаў КПБ для Гомельскай, Віцебскай і Мінскай вобласці (1952)[2].

Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, артыкулы), біяграфічныя дакументы, ліставанне і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынам[5].

Галерэя

Сям’я

Мае сына Мікалая Вараксіна (нар. 1933), які стаў гісторыкам.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1941, 1951, 1961), медалямі. 1—2-я прэміі за праекты жылых дамоў для калгаснікаў на адкрытым рэспубліканскім конкурсе (1936, 1945).

Зноскі

  1. 1 2 Вараксин Владимир Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 101. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Вараксин Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Вараксин Владимир Николаевич
  4. Алла Шамрук Почти забытая страничка из истории архитектуры(руск.)  (18 верасня 2008). Праверана 7 мая 2020.
  5. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омску
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Педагогі Беларусі