wd wp Пошук:

Георгій Арцёмавіч Парсаданаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Парсаданаў. Георгій Арцёмавіч Парсаданаў (10 верасня 1911, г. Уладзікаўказ — 16 кастрычніка 1989) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Біяграфія

Георгій Парсаданаў нарадзіўся ў г. Уладзікаўказе, у сям’і рабочага. Пасля заканчэння дзевяцігодкі з будаўнічым ухілам, ён у 1930 годзе паступіў ва ўладзікаўказскіх чыгуначны тэхнікум(руск.) бел., а праз год паспяхова вытрымаў іспыты на архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута інжынераў камунальнага будаўніцтва[2].

Атрымаўшы дыплом з адзнакай па спецыяльнасці «праектаванне гарадоў і населеных месцаў», Парсаданаў у 1937 прыехаў на працу ў Беларусь. З гэтага часу многія гады яго творчай дзейнасці звязаны з найбуйнейшым праектным інстытутам рэспублікі — «Белдзяржпраектам». Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Член КПСС з 1941 года.

Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны[2].

У 19551958 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. З 1959 года галоўнв архітэктар інстытута «Белдзяржпраект».

З 1962 па 1973 гг. Георгій Арцёмавіч Парсаданаў працаваў начальнікам Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінскага аблвыканкама.

У 1969 г. яму прысвоілі званне Заслужанага архітэктара БССР за актыўны ўдзел і поспехі ў развіцці беларускай архітэктуры. У 1970-х-1980-х гадах працаваў у інстытуце МФ ЦНДІП Горадабудаўніцтва. Займаўся праектаваннем зон адпачынку і курортаў, ахоўных прыродных тэрыторый і іншых важных горадабудаўнічых аб’ектаў. Архітэктурна-планіровачная майстэрня, якую ўзначальваў Г. А. Парсаданаў, стала сапраўднай школай для архітэктараў-горадабудаўнікоў[2].

Творчасць

Асноўныя работы: генпланы гарадоў Мінска (1946, 1950, 1952, у сааўт.), Рэчыцы (19371939, 1951[3], у сааўт. з М. Томахам[2]), Слуцка (19371940, 1947), Магілёва (1947, 1950, у сааўт. з М. Андросавым і К. Басавым[2]; 1961), Салігорска (1958, 1971, у сааўт.), карэкціроўка генплана Мінска (1959)[3]. Праектаваў і будаваў ваенныя аэрадромы перад вайной[2].

Аўтар праектаў жылых раёнаў аўтамабільнага, падшыпнікавага заводаў, камвольнага камбіната (19451955)[3], праекты забудовы Магілёўскай шашы (1952)[4], эксперыментальнага мікрараёна па вул. Валгаградскай (1956, усе ў сааўт.)[3], праекты новага турысцкага экскурсійнага маршруту (1978)[4] у Мінску, раёна Лупалава і жылы квартал шаўковай фабрыкі ў г. Магілёве[2]. Прымаў удзел у распрацоўцы генеральных планаў жылых пасёлкаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і Старобінскага калійнага камбіната[2].

Прымаў удзел у распрацоўцы бульвараў на вуліцах Камсамольскай[5] і Леніна.

Аўтар планіроўкі зоны адпачынку ў Заслаўскага вадасховішча (1952), праекта курортнай зоны воз. Нарач (1966, 19741975)[3], генеральнай схемы размяшчэння і развіцця курортаў і зон адпачынку БССР (1979), перспектыўную схему развіцця турызму рэспублікі[2] (1983).

Архіў

Асабісты архіў архітэктара захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі[6].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1943, 1986), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1960), медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1954, 1961, 1969). Заслужаны архітэктар БССР (1969), узнагароджаны вялікім залатым медалём ВДНГ ў 1961 годзе за стварэнне праекта Заслаўскага вадасховішча.

Зноскі

  1. Парсаданов, Георгий Артемович (1911—1989) (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Каким мог быть наш город… (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Парсаданаў Георгій Арцёмавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. 1 2 Парсаданов Георгий Артемович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  5. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  6. Парсаданов Георгий Артемович, белорусский советский архитектор БССР (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Старшыні Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Рэчыцы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары Слуцка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзікаўказе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай