wd wp Пошук:

Савецкі энцыклапедычны слоўнік

«Саве́цкі энцыклапеды́чны сло́ўнік» («СЭС») — першы аднатомны ўніверсальны даведнік у СССР. Выдадзены ў Маскве выдавецтвам «Савецкая Энцыклапедыя». Выйшлі 4 выданні слоўніка: у 1979 годзе — першае (у 1981—1982 гадах — дадатковыя тыражы), у 1983 годзе — другое, у 1984 годзе — трэцяе (у 1985 годзе — дадатковы тыраж), у 1987 годзе — чацвёртае (у 1989 годзе — дадатковы тыраж)[1].

Змяшчае каля 80 тысяч артыкулаў па пытаннях грамадска-палітычнага жыцця, эканомікі, навукі, тэхнікі, літаратуры і мастацтва. Побач з артыкуламі пра саюзныя і аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, гарады Савецкага Саюза ўключана вялікая колькасць артыкулаў пра розныя краіны свету, найбольшыя замежныя гарады, змешчаны біяграфіі дзяржаўных, палітычных, ваенных і культурных дзеячаў усіх часоў і народаў. У выданне ўключаны 550 малюнкаў, фатаграфій і схем, 350 карт. Слоўнік паслужыў асновай для выдання «Вялікага энцыклапедычнага слоўніка», «Расійскага энцыклапедычнага слоўніка», «Новага энцыклапедычнага слоўніка». Перавыдаваўся за мяжой на англійскай, кітайскай[2] і іншых мовах[1].

Зноскі

  1. 1 2 В. К. Шчэрбін. «Савецкі энцыклапедычны слоўнік» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 67.
  2. Чэнь Хао. О китайской версии «Советского энциклопедического словаря» // Вестник Московского государственного областного университета. Серия: Лингвистика. — 2019. — № 3. — С. 103—112. — DOI:10.18384/2310-712X-2019-3-103-112

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Энцыклапедыі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта