wd wp Пошук:

Саваі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сава́і (самаан.: Savai’i) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Самоа. Плошча — 1 694 км². Насельніцтва — 43 958 чалавек (2016 г.).

Прырода

Востраў Саваі мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт гара Сілісілі (1 858 м) з’яўляецца адной з самых высокіх вяршынь Палінезіі. Апошні раз вулканічная актыўнасць назіралася ў пач. XX ст.

На востраве Саваі шмат малых рэк, ёсць вадаспады.

Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Насельніцтва жыве пераважна на ўзбярэжжы. Цэнтральную частку Саваі займае дажджавы лес (72 699 га) з багатай трапічнай флорай. Фаўна прадстаўлена яшчаркамі, казуркамі, кажанамі, пацукамі, дзікімі свіннямі і чарапахамі. Каля вёскі Аўалу арганізаваны запаведнік для аховы месца размнажэння чарапах.

Гісторыя

Саваі быў населены каля 3000 гадоў таму палінезійцамі. Мясцовае насельніцтва ўдзельнічала ў засяленні іншых астравоў Акіяніі. Магчыма, што міф пра Гаваікі ўзнік у сувязі з назвай вострава.

У 1962 г. увайшоў у склад дзяржавы Самоа.

Інфраструктура

Адміністрацыйна Саваі падзяляецца на 6 раёнаў itūmālō.

У адрозненні ад суседняга вострава Уполу, на Саваі захоўваецца традыцыйны лад жыцця. Асноўныя заняткі насельніцтва — сельская гаспадарка і рыбалоўства. Актыўна развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Самоа