wd wp Пошук:

Самаанская мова

Самаанская мова (саманазва Gagana fa’a Sāmoa) — палінезійская мова, родная мова самаанцаў. Афіцыйная мова Амерыканскага Самоа і дзяржавы Самоа.

Асаблівасці

Здаўна самаанцы размаўляюць на двух варыянтах самаанскай мовы — gagana fa’aaloalo, якая была мовай правадыроў і аратарскага мастацтва, і tautala leaga, паўсядзённай гаворцы. Яны адрозніваюцца як вымаўленнем, так і сінтаксічна. Сучасная літаратурная мова складзена на аснове gagana fa’aaloalo.

Пісьмовасць

Пісьмовасць была складзена місіянерамі з Вялікабрытаніі на аснове лацінкі ў 1834 г.

Алфавіт налічвае 14 літар і апостраф акіна:

Aa, ĀāEe, ĒēIi, Īī  Oo, ŌōUu, ŪūFfGgLlMmNnPpSsTtVv(Hh)(Kk)(Rr)'

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

на самаанскай мове

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палінезійскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта