wd wp Пошук:

Рыгор Пятровіч Гельмерсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гельмерсен. Рыгор Пятровіч Гельмерсе́н (пры нараджэнні Георг фон Гельмерсен, ням.: Georg von Helmersen; 29 верасня 1803, Дукерсгоф(эст.) бел., паблізу Дэрпта, Эстляндская губерня — 3 лютага 1885, Санкт-Пецярбург) — заснавальнік рускай школы геалагічнай картаграфіі, генерал-лейтэнант інжынернага корпуса, горны інжынер, дырэктар Горнага інстытута (1856—1872), ардынарны акадэмік Імператарскай Пецярбургскай акадэміі навук(руск.) бел. з 1850 года[4].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ліфляндскага барона на рускай службе фон Гельмерсена. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбургу ў Галоўным нямецкім вучылішчы св. Пятра (1808—1811). Затым вучыўся ў пансіёне Муральта.

У 1825 годзе скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт са ступенню кандыдата[4]. У 1826—1830 гадах быў на службе ў Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі. У 1830 годзе быў камандзіраваны за мяжу, дзе да канца 1832 года займаўся вывучэннем геалогіі і горнай справы ў Берліне, Гайдэльбергу, Боне і Фрайбергу, а таксама наведаў горную частку Германіі, Аўстрыі і Паўночнай Італіі. Па вяртанні ў Расію ў 1834 быў годзе залічаны ў Корпус горных інжынераў, а праз некалькі месяцаў Гельмерсен быў камандзіраваны на Урал.

У 1835—1838 гадах вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце, пасля заканчэння якога быў прызначаны прафесарам кафедры геалогіі[4].

З гэтага часу пачынаецца бесперапынны шэраг яго падарожжаў з мэтай даследавання геалагічнай будовы і карысных выкапняў Расіі і замежжа. Да гэтага ж часу адносіцца пачатак яго выкладчыцкай дзейнасці. У 1841 годзе Гельмерсен стварыў першую геалагічную карту еўрапейскай часткі Расіі — «Генеральную карту горных фармацый Еўрапейскай Расіі»[4]. У 1842 годзе Гельмерсен вызначаны кансерватарам Геалагічнага музея Акадэміі навук.

У 1843 годзе яму была прысуджана Дзямідаўская прэмія(руск.) бел. Акадэміі Навук за складанне першай геалагічнай карты Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі.

У 1844 годзе быў абраны ад’юнктам па кафедры геадэзіі і палеанталогіі, у 1847 годзе абраны экстраардынарным, а ў 1850 годзе ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук.

У 1850 годзе праводзіў геалагічныя даследаванні на поўначы Беларусі, вызначыў заляганне дылювіяльнай (водна-ледавіковай) марэннай цэглы на дэвонскіх вапняках у даліне Заходняй Дзвіны. Халмісты рэльеф Віцебскага ўзвышша звязваў з «высокім дэвонскім полем» гэтага раёна[4].

У 1856—1872 гадах — дырэктар Горнага інстытута.

У 1865 годзе за складанне ўдакладненай, поўнай геалагічнай карты Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі Р. П. Гельмерсену быў уручаны Залаты Канстанцінаўскі медаль — вышэйшая ўзнагарода Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.

У 1873 годзе апісаў геалагічныя агаленні каля Гродна (в. Прынёманская), валунова-галечныя кангламераты, вызначыў антрапагенавы ўзрост выкапневага торфу[4].

У 1882 годзе Гельмерсен быў прызначаны дырэктарам Імператарскага Геалагічнага камітэта, у арганізацыі якога ён прымаў самы актыўны ўдзел[4].

На працягу 60-ці гадоў сваёй навуковай і педагагічнай дзейнасці Гельмерсен прымаў удзел у вывучэнні Урала, Алтая і горных раёнаў Кіргізіі. Яго імя звязана з вывучэннем каменнавугальных радовішчаў Маскоўскага, Данецкага і Дамброўскага(руск.) бел. басейнаў, тарфянікаў Курляндскай губерні, буравугальных радовішчаў Кіеўскай, Херсонскай, Гродзенскай губерняў, радовішчаў жалезных і медных руд Падмаскоўя, Данецкага басейна, Аланецкай і Санкт-Пецярбургскай губерняў, саляных азёр, гразевых вулканаў і нафтавых радовішчаў Таманскага і Керчанскага паўвостраваў, радовішчаў бурштыну на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, Пскоўскага возера і ракі Нарвы.

Дзякуючы яго даследаванням была адкрыта першая ў Санкт-Пецярбургу артэзіянская свідравіна(руск.) бел..

Гельмерсен з’яўляўся ганаровым членам шматлікіх расійскіх універсітэтаў і замежных навуковых супольнасцяў уключаючы Лонданскае, Венскае, Берлінскае(руск.) бел. геаграфічныя таварыствы(руск.) бел. (16 расійскіх і 9 замежных).

У гонар 50-гадовага юбілею яго навуковай дзейнасці была заснаваная прэмія Акадэміі Навук імя Р. П. Гельмерсена, якая ўручаецца за выбітны ўнёсак у развіццё геалогіі, а сам Р. П. Гельмерсен быў узнагароджаны Ордэнам святога Аляксандра Неўскага.

Навуковыя працы

Поўны пералік навуковых прац Р. П. Гельмерсена апублікаваны ў «Горном журнале(руск.) бел.» (1878 г., т. 2), «Записках Минералогического общества» (2 сер., т. XIV, арт. А. І. Кепена), у «Известиях Геологического комитета» (1885 г., № 3), лік якіх перавышае 130.

Асноўныя навуковыя працы

Зноскі

  1. Гельмерсен Григорий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 2 чэрвеня 2022.
  3. (unspecified title) Праверана 3 снежня 2021.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 Гельмерсен Григорий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143—144. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Географы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Геолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Юр’еўскім павеце Ліфляндскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Раадзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музейныя работнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Картографы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Сапраўдныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Геолагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучні Петрышуле
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта