wd wp Пошук:

Фрайберг

Фрайберг (ням.: Freiberg) — горад у Германіі.

Гісторыя

Фрайберг — вялікі раённы горад, універсітэцкі цэнтр і цэнтр горназдабыўчай справы прыкладна ў цэнтры Саксоніі, паміж Дрэздэнам і Хемніцам. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Цэнтральная Саксонія, утворанага ў 2008 годзе, і сядзібай Фрайбергскай горнай акадэміі, заснаванай у 1765 годзе — найстарэйшага існуючага горнага ўніверсітэта ў свеце.

Увесь гістарычны цэнтр горада знаходзіцца пад аховай. Ён, разам з мясцовымі помнікамі гісторыі горназдабыўной прамысловасці, такімі як шахты, уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2019 года. Да 1969 года горад быў цэнтрам горназдабыўной і металургічнай прамысловасцю каля 800 гадоў. У апошнія дзесяцігоддзі адбываюцца структурныя змены ў галіне высокіх тэхналогій, у галіне вытворчасці паўправаднікоў і сонечнай тэхнікі, што робіць Фрайберг часткай «Сіліконавай даліны» Саксоніі.

Зноскі

  1. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Bevölkerung des Freistaates Sachsen jeweils am Monatsende ausgewählter Berichtsmonate nach Gemeinden Праверана 20 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шахцёрскія гарады
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Саксоніі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных