wd wp Пошук:

Керчанскі паўвостраў

Керчанскі паўвостраў — усходняя частка Крымскага паўвострава, ва Украіне.

Абмываецца на поўначы Азоўскім морам, на поўдні Чорным морам, на ўсходзе — Керчанскім пралівам. Плошча каля 3 тыс. км².

Паўночна-ўсходняя частка ўзгорыстая (выш. да 190 м г. Анук), паўднёва-заходняя — раўнінная. Гразевыя вулканы. Саляныя азёры-ліманы. Керчанскі жалезарудны басейн.

Большая частка тэрыторыі ўзарана (збожжавыя, тэхнічныя, бахчавыя культуры і вінаграднікі). Найбуйнейшы горад і порт — Керч.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паўвостравы Крыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара