wd wp Пошук:

Рыгор Андрэевіч Кастусёў

Рыго́р Андрэ́евіч Кастусё́ў (нар. 17 красавіка 1957, в. Цяхцін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 красавіка 1957 года ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Па заканчэнні Цяхцінскай сярэдняй школы, у 1974 годзе стаў рабочым саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна.

З 1975 па 1977 год служыў у Савецкай Арміі. У 1977 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1982 годзе з спецыяльнасцю інжынер-механік. Вярнуўся ў саўгас «Друць», дзе працаваў загадчыкам майстэрні, з 1983 па 1988 год займае пасаду галоўнага інжынера. У 1988 годзе абраны дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна. У 1991 годзе пераведзены на працу ў Шклоў, дзе займае пасаду галоўнага механіка МПМК-283. З 1995 па 2001 год на пасадзе дырэктара Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

З 2002 па 2004 год працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла — Белая Русь» у Магілёве. З 2008 года быў супрацоўнікам ТАА «СтройАрком» (Санкт-Пецярбург)[3], пазней намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія».

Палітычная і грамадская дзейнасць

З 1990-х сябра БНФ. У 1993 годзе абраны старшынёй Шклоўскай раённай арганізацыі БНФ. З 1996 года сябра Сойма БНФ. З 2002 па 2009 год старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. З 2009 года намеснік старшыні Партыі БНФ. 30 верасня 2017 года абраны старшынёй Партыі БНФ.

У 1987, 1991 і 1995 гадах абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2004, 2008 гадах быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе. У час прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. На выбарах 2010 года быў кандыдатам у прэзідэнты, паводле афіцыйных вынікаў ЦВК Беларусі набраў 1,97 % галасоў. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ўвайшоў у ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч, якую падтрымала Партыя БНФ[4].

У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Партыя БНФ не падтрымала ніводнага з кандыдатаў, удзельнічаў у міжпартыйнай кампаніі па назіранні на ўчастках «Права выбару — 2020»[5]. 12 красавіка 2021 года быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі ў сваім доме ў Шклове, змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Мінска. Кастусёва разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам абвінавачваюць у спробе перавароту ў Беларусі.

5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Рыгор Кастусёў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі[6].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[7].

Сям’я

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20100710000052/http://www.svaboda.org/discussion/1/152578.html
  2. 1 2 3 https://svaboda.org/a/31339352.html
  3. Рыгор Кастусёў. Форум (нявызн.). svaboda.org (web.archive.org) (1 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана 28-7-2021.
  4. Список инициативной группы граждан по выдвижению кандидата в Президенты Республики Беларусь (нявызн.).(недаступная спасылка)
  5. Рыгор Кастусёў: «Даказаць, што Лукашэнка – незаконны прэзідэнт» (нявызн.). novychas.by (2 жніўня 2021). Праверана 28-7-2021.
  6. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Нарадзіліся ў 1957 годзе
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены Партыі БНФ
Асобы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Нарадзіліся 17 красавіка
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Палітыкі Беларусі
Палітвязні Беларусі
Палітыкі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2010)