wd wp Пошук:

Рамонак аптэчны

Рамонак аптэчны[3], або абадраны (Matricária chamomílla) — кветкавая травяністая расліна; від роду Рамонак (Matricaria) сямейства Астравыя, тыпавы від гэтага роду.

Назва

Рамонак аптэчны, румонак, румянак[4], рамашка, румянка[5][6], рамон, роман[3][7], рамонак праўдзівы[8][9].

Батанічнае апісанне

Зверху ўніз: парасткі і лісце; суквецці; суквецце ў разрэзе

Аднагадовыя травяністая духмяная расліна вышынёй 15—40 см. Сцябло тонкае прамое. Кветкавы кошык невялікі.

Цвіце з мая да верасня.

Арэал

Рамонак на паштовай марцы Беларусі

Расліна шырока распаўсюджаная ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы; актыўна культывуецца; як заносная сустракаецца амаль ва ўсіх нетрапічных рэгіёнах абодвух паўшар’яў. У Беларусі расце паўсюдна.

Значэнне і выкарыстанне

У народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння захворванняў шлунка (адвар), для прамывання ран, паласкання рота пры захворваннях зубоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: Наука и техника, 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  7. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны на марках
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных