wd wp Пошук:

Раман Мікалаевіч Юзапчук

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Юзапчук (нар. 24 ліпеня 1997, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мінчан, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2015 гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўскі клуб спыніў існаванне, і Раман вярнуўся ў Мінск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэніровак з асноўнай камандай, аднак так і не згуляў за яе.

У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама»[4] і неўзабаве перайшоў у «Дынама» з Брэста[5]. У другой палове 2017 года гуляў за дубль, часам з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе. Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 2 мая 2018 года ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 мая дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебска» (3:1), правёў на полі першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2019 года звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, выходзячы на замену.

У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да ліпеня 2022 года[6]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе «Дынама», стаў выкарыстоўвацца звычайна на пазіцыі абаронцы.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. Быў трывалым іграком стартавага складу брэсцкай каманды.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы з Бельгіяй (2:2).

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльДынама (Мінск)Беларусь223
2015Д2Бяроза-2010Беларусь212
2016дубльДынама (Мінск)Беларусь263
2017 (1)дубльДынама (Мінск)Беларусь113
2017 (2)дубльДынама (Брэст)Беларусь144
2018Д1Дынама (Брэст)Беларусь172
2019Д1Дынама (Брэст)Беларусь151
2020Д1Дынама (Брэст)Беларусь241
2021Д1РухБеларусь290

Зноскі

  1. Roman Yuzepchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Yuzepchuk // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/roman_yuzepchuck/
  4. Минское “Динамо” вернула из аренды Карповича и расторгло контракт с Юзепчуком
  5. Роман Юзепчук и черногорец из второго дивизиона Таиланда Александр Вуячич стали игроками брестского “Динамо”
  6. Юзепчук подписал новый контракт с брестским “Динамо”
  7. Роман Юзепучук стал игроком “Руха”
  8. “Шахтер” объявил о подписании Юзепчука
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы