Рак скуры — утварэнне ракавай пухліны на скуры.
Прадухіленню хваробы спрыяе пазбяганне знаходжання на сонцы і ў салярыях, нашэнне адзення з доўгімі рукавамі, галаўнога ўбору (брыль) і нагавіцаў, нанясенне ахоўнага крэма ад сонечных апёкаў і ўльтрафіялетавага абпраменьвання[2].
Узнікненню хваробы спрыяюць сонечныя апёкі, уздзеянне вугалю, дзёгцю, смалы, крэазоту, злучэнняў мыш’яку і радыю.
Хвароба выяўляецца праз шчыльную шышку, вузельчык і паражэнне на скуры, цёмныя паражэнні на далонях, падэшвах i канцах пальцаў рук і ног, бліскучае, васкавіднае, перламутравае ўшчыльненне на твары, вушах i шыі, шчыльны чырвоны вузельчык і плоскае паражэнне з паверхняй, якая лупіцца і пакрылася коркай, змяненне радзімкі і раскеліна на скуры[3].