wd wp Пошук:

Райнер Вайс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайс.

Райнер Вайс (англ.: Rainer Weiss; нар. 29 верасня 1932, Берлін, Веймарская рэспубліка) — амерыканскі фізік, спецыяліст у галіне лазераў і лазернай інтэрфераметрыі. Адзін з заснавальнікаў навуковай калабарацыі LIGO, якая спецыялізуецца ў галіне рэгістрацыі гравітацыйных хваль. У цяперашні час прафесар-эмерыт Масачусецкага тэхналагічнага інстытута[3]. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2017 год.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Берліне ў 1932 годзе, і ў тым жа годзе пасля арышту бацькі яго сям’я перасялілася ў Прагу. Бацька прытрымліваўся камуністычных поглядаў; у сілу яго яўрэйскага паходжання ў 1938 годзе сям’я была вымушаная зноў бегчы напярэдадні акупацыі нацыстамі Чэхаславакіі, на гэты раз у ЗША (куды яны прыбылі ў студзені 1939 года)[4].

У Нью-Ёрку яго бацька Фрэдэрык Вайс (англ.: Frederick A. Weiss), урач-неўрапатолаг па прафесіі, стаў псіхааналітыкам у групе Карэн Хорн, адкрыў прыватную практыку і апублікаваў шэраг прац у гэтай галіне[5]. Маці, Гертруда Лоснер (англ.: Gertrude Loesner), да эміграцыі была пачынаючай актрысай, а ў Нью-Ёрку працавала прадаўшчыцай ва ўнівермагу[6].

Вайс правёў юнацтва на Верхнім Уэст-Сайдзе, дзе вучыўся спачатку ў дзяржаўнай школе, затым у прэстыжнай прыватнай школе Columbia Grammar School[en], пасля заканчэння якой у 1950 годзе паступіў у Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Спецыялізаваўся ў інжынерыі, на другім курсе перайшоў на фізічнае аддзяленне. У 1953 годзе кінуў вучобу, але неўзабаве вярнуўся ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут тэхнікам у лабараторыі Джэральда Закарыяса[en] (займаўся распрацоўкай атамнага гадзінніка) і праз амаль два гады зноў стаў студэнтам, сумяшчаючы вучобу з працай у лабараторыі[4][6]. У 1955 годзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1962 годзе — ступень доктара філасофіі па фізіцы ва Універсітэце Тафтса. У 1962—1964 гадах — у постдактарантуры ў лабараторыі Роберта Дзіка ў Прыстанскім універсітэце. З 1964 года працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе стаў прафесарам у 1973 годзе.

У 1970-х гадах Вайс быў адным з піянераў у галіне вымярэння спектру касмічнага мікрахвалевага фонавага выпраменьвання, пазней быў кансультантам навуковай групы спадарожніка COBE.

Сям’я

Узнагароды

Членства ў акадэміях:

Зноскі

  1. Rainer Weiss // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rainer Weiss // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Shaw Prize — Top prizes for astronomy, life science and mathematics Архівавана 3 лістапада 2017.
  4. 1 2 Interview with Rainer Weiss
  5. Frederick A. Weiss Papers: An inventory of his papers at Syracuse University
  6. 1 2 Meet the college dropout who invented the gravitational wave detector
  7. Rainer Weiss Biography Архівавана 13 кастрычніка 2017.
  8. Autobiography of Rainer Weiss Архівавана 5 кастрычніка 2017.
  9. Sarah Weiss (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 5 кастрычніка 2017.
  10. Benjamin Weiss appointed Chair, Prints, Drawings and Photographs, at Museum of Fine Arts, Boston
  11. Райнер Вайсс на сайте Мемориального фонда Джона Саймона Гуггенхайма
  12. Breakthrough Prize
  13. 2016 Gruber Cosmology Prize Press Release | The Gruber Foundation
  14. 9 SCIENTIFIC PIONEERS TO RECEIVE THE 2016 KAVLI PRIZES | The Kavli Foundation
  15. Academy of Arts & Sciences Website Search (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2016.
  16. Rainer Weiss
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Каўлі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Тафтса
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Харві
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Асобы