wd wp Пошук:

Развітыя краіны

Развітыя краіны (англ.: developed countries) характарызуюцца высокім узроўнем жыцця насельніцтва. Развітыя краіны маюць, як правіла, вялікі запас вырабленага капіталу і насельніцтва, якое з большага занята высокаспецыялізаванымі відамі дзейнасці. У гэтай групе краін пражывае каля 15% насельніцтва свету. Развітыя краіны завуць таксама індустрыяльнымі краінамі або індустрыяльна развітымі[1].

Спіс развітых краін

     Краіны, якія кваліфікуюцца СБ і МВФ як краіны з развітай эканомікай у канцы XX - пачатку XXI стст.

У якасці эканамічна развітых краін Міжнародны валютны фонд вылучае дзяржавы[2]: Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Грэцыя, Канада, Кіпр, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Ісландыя, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Японія, Паўднёвая Карэя, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Партугалія, Сінгапур, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія, ЗША.

У больш поўную групу развітых краін уключаюцца таксама Андора, Бермудскія астравы, Фарэрскія астравы, Ватыкан, Ганконг, Тайвань, Ліхтэнштэйн, Манака, Сан-Марына.

Гл. таксама

Зноскі

  1. advanced developing countries Архівавана 9 красавіка 2008.
  2. http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2010/02/pdf/c4.pdf#ae

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эканамічныя спісы паводле краін
Катэгорыя·Сусветная эканоміка