wd wp Пошук:

Радкоў

Радко́ў[2] (трансліт.: Radkoŭ, руск.: Радков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 26 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 256 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія

На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці), на захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, на ўсходзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Крукавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Шлях Леніна», працавала гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (146 двароў са 149) і забілі 120 жыхароў[3]

У снежні 1943 года карнікі забілі яшчэ 9 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўночнай ускраіне вёскі; у 1966 годзе пастаўлены абеліск). 94 жыхары загінулі на фронце.

Спіс жыхароў Радкова, ваенаслужачых Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941—1945 гг.

Прозвішча, імя, імя па бацьку Год нар. Званне Пасада Дата смерці Месца пахавання Найбліжэйшая радня
Казакоў Сямён Фёдаравіч[4] 1913 Чырвонаармеец Стралок 19.03.1944 г. Ковель Жонка Казакова Еўдакія Фёдараўна
Селівон Мікалай Сцяпанавіч[5] 1928 Чырвонаармеец Стралок 18.02.1945 Грос Эзерыц, Германія Бацька Селівон Сцяпан

Спіс жыхароў Радкова, ваенаслужачых Чырвонай Арміі, якія прапалі без вестак у 1941—1945 гг.

Прозвішча, імя, імя па бацьку Год нар. Званне Пасада Дата смерці Месца пахавання Найбліжэйшая радня
Ігнатовіч Якаў Фёдаравіч[6] 1898 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Марыя Сямёнаўна
Ігнатовіч Ціхан Цярэнцевіч[7] 1903 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Вера Навумаўна
Ігнатовіч Даніла Цярэнцевіч[8] 1898 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Яўгенія Піліпаўна
Ігнатовіч Павел Яфімавіч[9] 1912 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Ігнатовіч Просся Яўгенаўна
Ігнатовіч Дзмітрый Данілавіч[10] 1908 Радавы Стралок Невядома Невядома Бацька Ігнатовіч Даніла Іванавіч
Палуян Дзямян Сцяпанавіч[11] 1912 Чырвонаармеец Стралок Невядома Невядома Жонка Палуян Вольга Данілаўна

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя выхадцы

Асобы, звязаныя з Радковам

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Радков. Белорусские деревни, уничтоженные в годы Великой Отечественной войны//НАРБ. Ф.1363. Оп.1. Д.2650. Л.28; НАРБ. Ф.1363. Оп.1. Д.1630. Л.21-22, 36; НАРБ. Ф.861. Оп.1. Д.12. Л.60-61
  4. [ http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=56234346]
  5. Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
  6. Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
  7. Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
  8. Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
  9. [ http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=61331042 Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.]
  10. «Рэгіянальная газета» Архівавана 18 мая 2013.
  11. https://www.residentadvisor.net/dj/gregignatovich Архівавана 28 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Нарадзіліся 19 жніўня
Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)
Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Асобы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1958 годзе