wd wp Пошук:

Радавая рунь

Ра́давая рунь — часопіс, двухтыднёвы літаратурна-мастацкі дадатак да газеты «Савецкая Беларусь». Выдаваўся з 13 красавіка да 19 чэрвеня 1924 года ў Менску на беларускай мове.

Садзейнічаў творчаму росту маладых пісьменнікаў, кансалідацыі літаратараў розных пакаленняў. Упершыню апублікаваў вершы Янкі Купалы («Крым», «Лясное возера»), творы Якуба Коласа (вершы «Маёвае», «Святы Ян», апавяданне «Ванька Кудлаты»), вершы, аповесці і нарысы Андрэя Александровіча, Адама Бабарэкі, Анатоля Вольнага, Міхайлы Грамыкі, Алеся Гурло, Алеся Дудара, Язэпа Пушчы, Аркадзя Чабора, Міхася Чарота, Нічыпара Чарнушэвіча, Аляксандра Якімовіча і інш. У нарысах Леапольда Родзевіча «Жыццёвае», «Слова аб літаратуры» (пад псеўданімам Л. Жыцень) выявіліся вульгарны сацыялагізм і пагарда да мастацкай спадчыны, адмаўленне мастацка-выхаваўчай каштоўнасці эпічнай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Апублікаваў рэцэнзію А. Шлюбcкага[2] на брашуру Уладзіміра Пічэты «Белоруский язык как фактор национально–культурный». Часопіс прапагандаваў навукова-тэхнічныя веды, друкаваў тэатральныя рэцэнзіі, нататкі пра творчасць украінскіх пісьменнікаў, змяшчаў хроніку літаратурнага жыцця.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.
  2. Радавая рунь. 1924. № 3-4. С. 20–22.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
1924 год у Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1924 годзе
Часопісы Беларусі на беларускай мове
Часопісы паводле алфавіта
Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1924 годзе