wd wp Пошук:

Маярат

Маяра́т (ням.: Majorat ад лац.: major — старэйшы) — абавязковасць атрымання ў спадчыну радавога ўладання старэйшым сынам, а таксама назва ўладання з такім правам. Уласна маярат быў уведзены ў сярэднявечнае права Еўропы ў XIV—XV стагоддзях, але падобныя прававыя нормы існавалі ў многіх грамадствах. Мэтай маярату было прадухіленне раздрабнення уладанняў феадала паміж шматлікімі нашчадкамі. Паводле маярату ўсю маёмасьць і тытул пераходзіў да адзінага спадчынніка. Маярат з аднаго боку спрыяў захаванню сілы старой арыстакратыі, а з іншага прыводзіў да з’яўлення вялізнага пласта так званых «малодшых сыноў» — людзей знатнага паходжання, якія не маглі разлічваць на спадчыну і вымушаныя былі шукаць поспеху ў розных сферах дзейнасці, у асноўным на дзяржаўнай службе або ў войску.

Віды маярату

Існуюць тры асноўныя віды маярату[1]:

У Рэчы Паспалітай маярат набыў форму ардынацыі. У Расійскай імперыі маярат быў усталяваны толькі для асобных дваранскіх родаў, напрыклад, для Чарнышовых.

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Маярат» у Савецкім юрыдычным слоўніку(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Маяраты
Катэгорыя·Спадчыннае права