wd wp Пошук:

Пётр Міхайлавіч Шаранговіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаранговіч. Пётр Міха́йлавіч Шаранго́віч (189318 студзеня 1938) — кавалер двух ордэнаў Чырвонага Сцяга да заснавання ордэна Леніна.

Біяграфія

Пётр Шаранговіч нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Ілля Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Па нацыянальнасці беларус[1]. Служыў у царскай арміі, меў афіцэрскае званне паручніка, быў ад’ютантам 732-га пяхотнага палка. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў снежні 1917 года Шаранговіч добраахвотна пайшоў на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[2].

Прымаў актыўны ўдзел у баях Грамадзянскай вайны. Служыў на пасадах начальніка разведвальнага аддзела 5-й арміі, памочніка начальніка штаба, начальніка штаба 27-й стралковай дывізіі, начальніка штаба 16-га стралковага корпуса. Паводле ўспамінаў ваеннага камісара 27-й стралковай дывізіі Андрэя Паўлавіча Кучкіна, Шаранговіч валодаў выдатнымі ваеннымі здольнасцямі, быў ініцыятыўным і адважным камандзірам. За баявыя адрозненні ў баях Грамадзянскай вайны Шаранговіч быў узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга РСФСР (Загад Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі № 585 у 1920 годзе; Загад Рэвалюцыйнага ваеннага савета Рэспублікі № 12 ад 20 студзеня 1922 года).

Пасля заканчэння вайны Шаранговіч працягнуў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (цяпер — Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзе). Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, быў начальнікам упраўлення штаба. Пазней перайшоў на выкладчыцкую працу, выкладаў у Ваенна-палітычнай акадэміі імя Н. Г. Талмачова, затым стаў у ёй начальнікам кафедры тактыкі. Пражываў у Ленінградзе.

25 жніўня 1937 года Шаранговіч быў арыштаваны органамі НКУС СССР па абвінавачванні ў здрадзе Радзіме. 12 студзеня 1938 года Камісія Народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР і Пракуратуры СССР прызнала вінаватым у інкрымінаваных злачынствах і прысудзіла Шаранговіча Пятра Міхайлавіча да вышэйшай меры пакарання — смяротнага пакарання. Прысуд быў прыведзены ў выкананне 18 студзеня 1938 года ў Ленінградзе. Там жа цела Шаранговіча было пахавана[3].

Пастановай Судовай калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 17 лістапада 1956 г. рэабілітаваны.

Спасылкі

Зноскі

  1. Ленинградский мартиролог: 1937-1938. Том 8.
  2. Кучкин А. П. В боях и походах от Волги до Енисея (Записки военного комиссара). — М.: Наука, 1969. — 296 с. Тираж 13000 экз.
  3. Списки общества “Память”.(руск.) . Общество «Память» (2 декабря 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 2012-1-7.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камбрыгі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга