wd wp Пошук:

Пярэжыр

Пярэ́жыр[1] (трансліт.: Piarežyr, руск.: Пережир) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 45 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 1 кіламетр ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі МінскАсіповічы, каля ракі Свіслач.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У першай палове 15 ст. належала Судзівою Валімунтавічу. У канцы 16 ст. у Менскім павеце ВКЛ.

У складзе Расійскай імперыі

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска адышла да Расійскай імперыі. У 19 - пачатак 20 ст. сяло, цэнтр Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

На 1886 г. у сяле працавалі валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца, народнае вучылішча, вінакурны завод і млын.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета. У 1927 г. арпанізавана тарфяная арцель. У 1929 г. - калгас «Перамога». Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. Было забіта больш за 30 жыхароў.

Насельніцтва

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Пярэжырская сярэдняя школа імя А.Е. Гурыновіча

Ахова здароўя

Медыцынскія паслугі надае вясковая амбулаторыя. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае – 20 чалавек у змену.[3]

Культура і грамадства

Царква, праект маскоўскай перабудовы, 1870 г.

Музей імя Анатоля Гурыновіча

Музей гісторыі знаходзіцца ў Пярэжырскай сярэдняй школе. У 2000 годзе па ініцыятыве Іосіфа Васільевіча Кучко, на той момант дырэктара школы, Пярэжырскай сярэдняй школе было прысвоена імя былога міністра замежных спраўБССР Анатоля Гурыновіча.

Страчаная спадчына

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярэ́жара, н.
  2. БелЭн, 2001
  3. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Пярэжыр
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Пярэжырскі сельсавет