wd wp Пошук:

Пыцькаўка

Пы́цькаўка[1] (трансліт.: Pyćkaŭka, руск.: Пытьковка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

На поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 17 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой у цэнтры далучаецца кароткая вуліца, на поўначы перасякаецца кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Фашча. Не пазней 1884 года пачаў дзейнічаць хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 3 вятракі, крупарушка. У 1909 годзе 596 дзесяцін зямлі, школа, млын. У 1926 годзе размяшчаліся паштовае аддзяленне і школа.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пыцькаўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі 2 вятракі, кузня, ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 41 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Клуб.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных