wd wp Пошук:

Пучын

Пу́чын[1] (трансліт.: Pučyn, руск.: Пучин) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (143 сем’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 19 км на поўдзень ад Брагіна, 47 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 138 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сетка

На аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да цэнтра якой далучаюцца з поўначы тры кароткія, шчыльна паміж сабой пастаўленыя мерыдыянальныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе размяшчаліся капліца і сядзіба, у Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пучынскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1920-х гадах дзейнічала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», працавалі вятрак (з 1909 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 68 мясцовых жыхароў, у памяць пра якія ў 1980 годзе ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Слабадскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна