wd wp Пошук:

Пузыраплоднік амурскі

Пузырапло́днік амурскі[3][4] (Physocarpus amurensis) — від кветкавых раслін роду Пузыракветнік (Physocarpus) падсямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Высокі куст вышынёй да 3 (4[3]) м. Маладыя парасткі гладкія і пакрытыя цёмна-шэрай карой. Лісце буйное, каля 8—10 см даўжынёй і 3—5 см даўжынёй, 3—5-лопасцевае[3], нагадвае лісце парэчак. Кветкі белыя, 15—18 мм у дыяметры, без лускавінак. Каля 10—15 кветак сабраны ў парасонік (шчыток[3]). Плод — складаная лістоўка[3].

Арэал

Расце на паўночным усходзе Кітая, на поўдні Далёкага Усходу.

Экалогія

Засухаўстойлівы від. Расце на схілах. Цвіце 3 тыдні ў маічэрвені. Плады спеюць у вераснікастрычніку.

Выкарыстанне

Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 БелЭн, 2001
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Слівавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны