wd wp Пошук:

Прынцэса Айко

Айко, прынцэса Тосі (яп.: 敬宮愛子内親王; Тосі-но-мія Айко Найсіно; нар. 1 снежня 2001, Токіа) — дачка 126-га імператара Японіі Нарухіта і імператрыцы Масако.

Біяграфія

Айко нарадзілася 1 снежня 2001 года ў 14:43 па стандартным японскім часе ў Токіа. Іерогліфы яе імя азначаюць: «любоў» і «дзіця» — «дзіця любові». Айко таксама носіць імперскі тытул прынцэсы Тосі (яп.: 敬宮 Тосі-но-мія?), што значыць: «чалавек, які паважае іншых». Калі яна выйдзе замуж за простага чалавека, ёй прыйдзецца адмовіцца ад гэтага тытула. Імператарскі Сямейны Закон 1947 года адмяніў японскае дваранства; і, згодна з палажэнням гэтага закона, колькасць «афіцыйных» членаў у імператарскай сям’і абмежавана нашчадкамі Імператара Тайсё.

У парушэнне традыцый, яе імя было абрана яе бацькамі, а не імператарам. Яно было ўзята з вучэння кітайскага філосафа Мэн-цзы. Ён лічыць, што «чалавек, які любіць іншых, будзе любімы іншымі, і чалавек, які паважае іншых, будзе заўсёды паважаны іншымі».

У 2005 годзе прынцэса Тосі пачала навучацца ў Нацыянальным Дзіцячым Замку ў Токіа. Яна любіла рабіць гліняны посуд, рытмічную гімнастыку і даглядаць за кветкамі і жывёламі ў палацы Тогу разам з прынцэсай Масако.

Прынцэса Тосі (ці прынцэса Айко, як яна больш вядомая) пачала сваю афіцыйную адукацыю ў дзіцячым садзе Гакусюін ў красавіку 2006 года і скончыла яго ў сакавіку 2008 года. У красавіку 2008 года прынцэса Айко паступіла ў пачатковую школу Гакусюін, а ў красавіку 2014 года — у сярэднюю школу Гакусюін[4].

Заўзятарка сумо, яна наведала ў першы раз басё ў верасні 2006 года разам са сваімі бацькамі.

Прынцэса Айко любіць пісаць і часам стварае сцэнарыі для п’ес. Таксама спявае і грае на музычных інструментах — фартэпіяна і скрыпцы.

Трон

Спрэчкі

Нараджэнне прынцэсы Айко дало штуршок ажыўленым спрэчкам у Японіі адносна таго, ці павінна дзеючая сістэма атрымання ў спадчыну па мужчынскай лініі, выкладзеная ў Законе Імператарскага Дома 1947 года, быць змененая ў бок першародства, што дазволіла б жанчыне атрымаць у спадчыну Хрызантэмавы Трон, нават пры наяўнасці ў яе малодшага брата. Хоць у імператарскіх хроніках японскай гісторыі знаходзяць восем кіруючых імператрыц, іх пераемнікі часта выбіраліся сярод мужчын, якія паходзілі па крыві з Імператарскага Дома. З прычыны гэтага некаторыя кансерватыўныя навукоўцы даказваюць, што жаночае панаванне было часовым, і традыцыя атрымання ў спадчыну трона толькі па мужчынскай лініі павінна падтрымлівацца і ў 21-м стагоддзі. Імператрыца Гэмэй, трон якой наследовала яе дачка Імператрыца Гэнсё, застаецца адзіным выключэннем.

Прызначаная урадам група экспертаў прадставіла 25 кастрычніка 2005 года даклад, згодна з якім было рэкамендавана змяніць Імператарскі закон аб парадку атрымання ў спадчыну ад прынцыпу мужчынскага першародства ў бок абсалютнага першародства. 20 студзеня 2006 года прэм’ер-міністр Дзюн’іціра Каідзумі адвёў частку сваёй штогадовай праграмнай прамовы абмеркаванню дадзенага пытання, калі ён абавязаўся прадставіць законапраект у парламент, які дазваляе жанчынам успадкаваць імператарскі трон у будучыні. Каідзумі не абвясціў час стварэння і дэталі законапраекта, але адзначыў, што распрацоўка будзе праводзіцца ў адпаведнасці з высновамі урадавай групы 2005 года.

Стрыечны брат

Сертыфікат да манеты

Планы па змене закона аб атрыманні ў спадчыну трона па мужчынскай лініі былі адкладзеныя пасля таго, як у лютым 2006 года было абвешчана, што брат бацькі, прынц Акісіна (Фуміхіта), і яго жонка, прынцэса Кіка, чакаюць нараджэння іх трэцяга дзіцяці. 6 верасня 2006 года прынцэса Кіка нарадзіла сына, прынца Хісахіта, які стаў трэцім у парадку атрымання ў спадчыну Хрызантэмавага Трона згодна з гэтым законам, пасля яго дзядзькі, наследнага прынца Нарухіта, і яго бацькі, прынца Акісіна (Фуміхіта). Нараджэнне прынца забяспечыла першага мужчынскага нашчадка, які быў народжаны ў імператарскай сям’і за апошнія 41 год. 3 студзеня 2007 прэм’ер-міністр Сіндза Абэ заявіў, што здымае прапанову аб змене Закона Імператарскага Дома. Таму, здаецца, усё менш верагодным, што палажэнні аб пераходзе ў спадчыну прастола будуць зменены, для таго, каб дазволіць стрыечнай сястры Хісахіта, прынцэсе Айко, стаць кіруючай Імператрыцай. Калі прынцэса стане кіруючай Імператрыцай, у выпадку калі законы будуць зменены, то ў будучыні і іншыя прынцэсы Імператарскай Дома змогуць заняць імператарскі трон.

У 2001 годзе Аўстралійскім манетным дваром у Перце была выпушчаная накладам 300 асобнікаў сярэбраная манета якасцю пруф, вагой 1 кілаграм, прысвечаная нараджэнню прынцэсы Айко — першага дзіцяці прынца Нарухіта і прынцэсы Масако.

Зноскі

  1. 1 2 3 https://www.kunaicho.go.jp/about/history/history02.html
  2. https://friday.kodansha.co.jp/article/105199
  3. 1 2 3 4 Princess Aiko celebrates 8th birthday毎日新聞出版, 2009. Праверана 5 верасня 2020.
  4. ANN News на YouTube
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены імператарскага дому Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Каралеўскія дзеці