wd wp Пошук:

Кілаграм

Эталон кілаграма (Камп'ютарны малюнак)

Кілагра́м (абазначэнне: кг, kg) – адзінка вымярэння масы ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ, роўная масе міжнароднага эталона. Скарочанае пазначэнне: бел.: кг, міжн.: kg.

Да 20 мая 2019 года кілаграм заставаўся апошняй адзінкай СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзмі. Але XXVI Генеральная асамблея па мерам и вагам (13-16 лістапада 2018 года) адобрыла[1] новае азначэнне кілаграма, заснаванае на фіксацыі лічбавага значэння Пастаяннай Планка. Рашэнне ўступіла ў сілу 20 мая 2019 года. Пры гэтым з практычнай кропкі гледжання велічыня кілаграма не змянілась, але існуючы «прататып» (эталон) больш не вызначае кілаграм, а з’яўляецца вельмі дакладнай гірай з патэнцыйна вымяраемай хібнасцю.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Найменні кратных і дзельных адзінак масы ад К. ўтвараюць, дадаючы прыстаўкі да слова “грам”:

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 г дэкаграмдагdag 10−1 г дэцыграмдгdg
10² г гектаграмггhg 10−2 г сантыграмсгcg
10³ г кілаграмкгkg 10−3 г міліграммгmg
106 г мегаграмМгMg 10−6 г мікраграммкгµg
109 г гігаграмГгGg 10−9 г нанаграмнгng
1012 г тэраграмТгTg 10−12 г пікагрампгpg
1015 г петаграмПгPg 10−15 г фемтаграмфгfg
1018 г экзаграмЭгEg 10−18 г атаграмагag
1021 г зетаграмЗгZg 10−21 г зептаграмзгzg
1024 г ётаграмІгYg 10−24 г ёктаграмігyg

Заўвагі: замест гектаграма (100 кг) звычайна выкарыстоўваюць адзінку вымярэння «цэнтнер», замест мегаграма (1000 кг) - «тона».

Гісторыя

У метрычнай сістэме мераў (18 ст.) К. быў вызначаны як маса 1 дм3 вады пры тэмпературы яе найбольшай шчыльнасці (4 °С). Эталон К. быў выраблены ў выглядзе цыліндрычнай гіры з плаціны (1799). У 1889 вызначэнне К. было зменена на дзейнае пасёння і ў якасці эталона зацверджаная гіра з плацінаірыдыевага сплаву. Адрозныя адзінкі вымярэння для масы і вагі вызначаныя ў 1901 годзе.

Эталон кілаграма

Да 20 мая 2019 года кілаграм быў адзінай адзінкай СІ, якая вызначалась пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзьмі. Усе астатнія адзінкі вызначалісь з дапамогай фізічных уласцівасцей і законаў.

Эталон быў выраблены ў 1889 годзе, і цяпер існуюць дакладныя афіцыйныя яго копіі, якія выкарыстоўвалісь як нацыянальныя ўзоры кілаграма. Прыкладна раз у 10 гадоў нацыянальныя ўзоры параўноўвалісь з міжнародным. Гэтыя параўнанні паказвалі, што дакладнасць нацыянальных узораў складае прыкладна 2 мкг. З-за таго што яны захоўваюцца ў тых жа самых умовах, няма падстаў лічыць, што міжнародны ўзор больш дакладны. Аднак, па вызначэнню лічылась, што маса міжнароднага ўзору дакладна роўная кілаграму. З-за гэтага любыя змены існуючай масы эталону вялі да змяненняў велічыні кілаграма.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Historic Vote Ties Kilogram and Other Units to Natural Constants
Тэмы гэтай старонкі (5):
СІ
Метралогія
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Адзінкі вымярэння масы
Адзінкі вымярэння