wd wp Пошук:

Порплішча

По́рплішча[1] — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 688 чал. (2010).

Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад горада Докшыцы, за 197 км ад Віцебска, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Докшыцы — Глыбокае і Крулеўшчына — Параф’янава.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Порплішча датуецца 8 ліпеня 1511 года, калі яго ўладальнік Сямён Чартарыйскі прадаў Порплішча разам з двума суседнімі сёламі Юрыю Зяновічу[2].

Царква, фота пачатку XX ст.

У XVIXVII стст. за 5 км на ўсход ад Порплішча, пры дарозе Докшыцы — Галубічы, узнік аднайменны фальварак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1628 г. у Порплішчы збудавалі першую царкву. У XVII ст. маёнткам валодалі Радзівілы.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Порплішча апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, пазней Віленскай губерні. Станам на 1795 год тут было 45 двароў. Праз вёску праходзіў паштовы тракт з Дзісны на Вілейку. У 1864 годзе адкрылася народнае вучылішча. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 24 двары.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Порплішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дунілавіцкага павета Наваградскага, з 1922 г. Віленскага ваяводства. У 1922 годзе адкрылася школа. Станам на 1930 год — 71 двор, 608 дзесяцінаў зямлі, управа гміны, пастарунак паліцыі, пошта, 7-класная школа, чыгуначны прыпынак, царква. У 1937 годзе ў цэнтры вёскі збудавалі касцёл.

У 1939 годзе Порплішча ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам Порплішчанскага сельсавета. Бальшавікі зачынілі касцёл, знеслі вежу (адноўленыя ў 1993 годзе). З 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Валодзькаўскага сельсавета[3], з 24 красавіка 1959 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсавета, з 29 снежня 1961 года — цэнтр адноўленага Порплішчанскага сельсавета[4].

Станам на 2001 год у вёсцы было 293 двары, на 1 студзеня 2006 г. — 276 двароў.

Будынак Парплішчанскай сельскай бібліятэкі

У 2009 годзе царкоўны прыход супольна з святаром БЭМП пакрылі сайдынгам вежу і купал царквы, а ў 2011 годзе зафарбавалі інтэр’ер. На думку старшыні добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча, гэта з’яўляецца крымінальным злачынствам. Ён звярнуўся ў пракуратуру з лістом, у якім просіць прыцягнуць ад адказнасці арганізатараў і выканаўцаў прац у адпаведнасці з ч.2 арт. 344 КК за наўмыснае пашкоджанне гістарычна-культурнай каштоўнасці групай асоб[5].

Насельніцтва

Славутасці

Касцёл Маці Божай Каралевы
Царква Праабражэння Гасподняга

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU). С. 255
  2. AGAD, Archiwum Radziwiłłów, dz. XIII, t. 170, p. 6, s. 15.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  5. Сямён Печанко. Фотафакт: У драўлянай царкве XVII ст. зрабілі «красіва» // «Наша Ніва», 19 ліпеня 2011.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Порплішчанскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Порплішча
Катэгорыя·Аграгарадкі Віцебскай вобласці