wd wp Пошук:

Крулеўшчынскі сельсавет

Круле́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Крулеўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валодзькаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года ў склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (Асінаўка, Брычанькі, Варганы, Гаране, Дуброўка, Іванаўка, Крывашына, Лапліна, Паўлінава, Порплішча, Пятровічы, Пятроўка, Серадзіна, Чарэмшына, Чачукі, Шантараўшчына і Яблонка)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Докшыцкага раёна. 22 сакавіка 2016 года скасавана вёска Дзямідзенкі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3341 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,6 % — палякі, 0,6 % — цыганы, 0,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Решение Докшицкого районного Совета депутатов от 22 марта 2016 г. № 68 Об упразднении сельского населенного пункта Докшицкого района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Крулеўшчынскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных