По́расль[1] (трансліт.: Porasĺ, руск.: Поросль) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
У 18 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля.
Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Крыўскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. Побач аднайменны хутар. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Крыўск).
У 1969 годзе ў мястэчка перасяліліся жыхары мястэчка Кутняй.