wd wp Пошук:

Поль Марыа

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Марыа.

Поль Марыа (фр.: Paul Mauriat, 4 сакавіка 1925 - 3 лістапада 2006) — французскі кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор.

Біяграфія

Поль Марыа нарадзіўся ў Францыі, у горадзе Марсель. Скончыў Марсельскую кансерваторыю па класе фартэпіяна. У 17 гадоў стварыў свой першы аркестр. У 1957 пераехаў у Парыж і прыступіў да працы на гуказапісвальнай кампаніі Barclay як аранжыроўшчык і акампаніятар. У розны час працаваў з Шарлем Азнавурам (сумесна створана больш за 120 песень), Далідой, Марысам Шэвалье, Леа Ферэ, Лені Эскудэро і многімі іншымі эстраднымі выканаўцамі.

У 1966 году Поль Марыа становіцца музычным дырэктарам Мірэй Мацьё. Сумесна з паэтам Андрэ Паскалем ён стварае яе галоўны хіт «Mon credo», за некалькі гадоў супрацоўніцтва ён запісаў з Мірэй Мацьё каля 50 песень. У 1967 годзе падчас візіту Мірэй Мацьё ў СССР на борце крэйсера «Аўрора» ў Ленінградзе нараджаецца песня «Quand fera-t-il jour, camarade?», якая ўвайшла ў рэпертуар спявачкі.

У 1962 году Поль Марыа стварае свой першы міжнародны хіт - “Chariot”, які атрымаў пазней англійскую назву «I will follow him». Гэта была яго сумесная праца з вядомым французскім кампазітарам і дырыжорам Франкам Пурселем.

У 1964 і 1965 гадах сумесна з Раймонам Лефеўрам ён піша музыку да кінакамедыі з удзелам Луі дэ Фюнеса «Жандар з Сен-Трапэ» і «Жандар у Нью-Ёрку». У 1965 годзе Поль Марыа стварае свой Гранд-аркестр, з якім доўгія гады запісвае інструментальныя версіі папулярных песень, робіць апрацоўкі класічнай музыкі. У 1968 годзе яго аркестравая версія песні-ўдзельніцы конкурсу «Еўрабачанне 1967» - «L’amour est bleu» (у далейшым названая «Love is Blue») узначаліла ў хіт-парадзе ЗША, а затым і ў многіх краінах свету.

Пачынаючы з 1969 года аркестр Поля Марыа рабіў канцэртныя туры ў ЗША і Канадзе, Японіі і Паўднёвай Карэі, Бразіліі і іншых краінах Лацінскай Амерыкі.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.nytimes.com/2006/11/07/obituaries/07mauriat.html?partner=rssnyt&emc=rss&pagewanted=all
Тэмы гэтай старонкі (19):
Кіраўнікі эстрадных аркестраў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кампазітары XX стагоддзя
Кампазітары паводле алфавіта
Памерлі ў 2006 годзе
Кампазітары Францыі
Музыканты паводле алфавіта
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Музыканты Францыі
Нарадзіліся 4 сакавіка
Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Нарадзіліся ў Марселі
Памерлі 3 лістапада
Лёгкая музыка
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Марселі
Нарадзіліся ў 1925 годзе
Асобы
Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры