wd wp Пошук:

Мірэй Мацьё

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацьё.

Мірэй Мацьё (фр.: Mireille Mathieu; 22 ліпеня 1946, Авіньён) — французская спявачка-шансанье.

Стварыла індывідуальны выканальніцкі стыль, які вылучаецца яскравай экспрэсіяй. У рэпертуары (спявае на многіх мовах) творы П. Марна, Ф. Лея і інш. (сярод найбольш вядомых — «Маё крэда», «Чаму, маё каханне?», «Апошні вальс», «Парыжскае танга» і інш.). Акрамя канцэртаў, удзельнічае ў тэлевізійных шоу і інш.

Біяграфія

Вучылася ў прыватных педагогаў. У пачатку творчай дзейнасці пераймала манеру выканання Эдзіт Піяф.

З пачатку 1970-х гадоў Мірэй Мацьё зусім не выступала ў Францыі, вярнуўшыся на сцэну «Алімпіі» толькі ў канцы 1985; наступныя вялікія канцэрты спявачкі адбыліся пяць гадоў пазней у Палацы Кангрэсаў па запрашэнні прэзідэнта краіны Франсуа Мітэрана. У 1990-х выйшлі альбом-прысвячэнне Эдзіт Піяф (1993) і «Vous lui direz …» (1996).

У яе рэпертуары прысутнічалі як песні вядомых французскіх аўтараў — П’ера Дэланаэ, Шарля Азнавура, Лемеля, Рэво — так і сусветныя хіты.

У 1978 годзе Мірэй Мацьё была абраная прататыпам нацыянальнага сімвала Францыі — Марыяны. Мірэй Мацьё становіцца «паслом французскай песні». Прадаўшы больш за 100 мільёнаў пласцінак па ўсім свеце і маючы рэпертуар, які складаецца больш чым з 1000 песень на французскай, нямецкай, англійскай, італьянскай, іспанскай, правансальскай, каталонскай, японскай, кітайскай, рускай і фінскай мовах, яна спявала перад самай рознай публікай, у многіх краінах. Мірэй была першым заходнім выканаўцам, які даў канцэрт у Кітаі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Авіньёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Доблесць і адвага», СКП Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Шансанье
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта