wd wp Пошук:

Шарль Азнавур

Запыт «Азнавур» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Шарль Азнавур (фр.: Charles Aznavour, арм.: Շառլ Ազնավուր; 22 мая 1924, Парыж — 1 кастрычніка 2018) — французскі спявак-шансанье, аўтар песень, акцёр

армянскага паходжання, пасол Арменіі ў Швейцарыі. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран (арм.: Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).

Часта сустракаецца крыху скажоны варыянт другога імя — Варынаг, з-за няслушнага французскага напісання — Varenagh. Быў адным з найпапулярных выканаўцаў у Францыі, а таксама далёка за яе межамі. З 5 мая 2009 года з’яўляўся паслом Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.

Азнавур стварыў прыкладна 1000 песень, сыграў у 60 фільмах і прадаў больш за 100 млн дыскаў. Паводле сумеснага апытання часопіса «TIME» і CNN (1998), Азнавур прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя. Пражываў у Швейцарыі, лічыў сябе армянінам і французам.

Біяграфія

Бацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран[11][12] і Кнара Багдасаран[13][14] — праехаўшы праз Еўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканні візы ў ЗША. Тут, у парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур[15] Вагінак[16] Азнавуран[11], таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля спяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўказскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 годзе.

Ужо з ранніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросце ён кінуў школу і пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах[17], у 1936 годзе дэбютаваў у кіно. Падчас Другой сусветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).

У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акцёрам П’ерам Рашэ, з гэтага часу пачынаюцца яго першыя спробы напісання і выканання песень. У 1946 годзе яго выступленне пачула Эдзіт Піяф, якая запрасіла яго разам з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША[18]. У 1950 годзе, пасля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псеўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага поспеху як спявак, выканаўшы ў ЗША сваю песню «Маё жыццё».

Пасля выхаду на экраны фільма Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур сыграў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакцёрам.

У 1964 годзе ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 годзе ў Лондане яго песня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасля і платынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.

Помнік Шарлю Азнавуру ў Гюмры

Пасля Спітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасцю дзеля дапамогі пацярпелым. У яго гонар названа плошча ў Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу горадзе — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародны савет павераных Фонду Арменіі, які сабраў больш за 150 млн долараў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленне інфраструктуры Арменіі. У 2004 годзе спявак атрымаў найвышэйшае званне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Арменіі[19][20]. У 2011 годзе ў Ерэване быў адкрыты музей Шарля Азнавура.

Асабістае жыццё

Азнавур быў тройчы жанаты: з Мішленай Ругель (1946)[21], Эвелін Плесі (1956) і Уляй Тэрсель (1967). Меў шэсць дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў рускія імёны Каця, Міша і Коля[22]. Пражывае ў швейцарскім Сен-Сульпі[23].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118651331 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Charles Aznavour // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118651331 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Fichier des personnes décédées Праверана 30 красавіка 2022.
  5. 1 2 Charles Aznavour est décédé à l’âge de 94 ansRTL, 2018.
  6. Who’s who in France Праверана 1 кастрычніка 2018.
  7. Charles Aznavour vient de mourir à 94 ans, il avait choisi Mouriès pour y faire son petit paradis provençalFrance 3 Provence-Alpes, 2018.
  8. Du monde à Montfort l’Amaury pour se recueillir sur la tombe de Charles AznavourFrance Bleu, 2018. Праверана 22 жніўня 2019.
  9. Une dernière fois, les fans ont chanté «Emmenez-moi» pour Charles AznavourLe Parisien, 2018. Праверана 22 жніўня 2019.
  10. Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  11. 1 2 Portrait de S.E. Charles Aznavour(фр.) . Embassy of the Republic of Armenia in Switzerland. Архівавана з першакрыніцы 30 June 2014.
  12. Biographie Charles Aznavour (нявызн.). Musicme.com. Праверана 18 жніўня 2015.
  13. Biodata (нявызн.) (недаступная спасылка). Billetnet.fr. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 1 May 2011.
  14. CHARLES AZNAVOUR - Encyclopædia Universalis (нявызн.). Universalis.fr. Праверана 18 жніўня 2015.
  15. The Armenian Genocide: Cultural and Ethical Legacies. — New Brunswick, N.J.: Transaction Publishers, 2007. — С. 215. — ISBN 9781412835923.
  16. The Film Encyclopedia. — 7th. — New York: HarperCollins. — С. 1653. — ISBN 9780062277114.
  17. Encyclopedia of Music in the 20th Century / Lol Henderson, Lee Stacey. — Hoboken: Taylor and Francis, 2014. — С. 35. — ISBN 1135929467.
  18. Charles Aznavour (нявызн.), RFI Musique (December 2008). Праверана 10 February 2011. Архівавана 10 лютага 2011.
  19. Aznavour Granted Armenian Citizenship (нявызн.), New York Times (10 лютага 2014). Праверана 26 снежня 2008.
  20. French crooner Charles Aznavour granted Armenian citizenship (нявызн.), France 24 (27 снежня 2008).
  21. Biography for Charles Aznavour (нявызн.). imdb.com. Праверана 29 студзеня 2013.
  22. Biographie de Charles AZNAVOUR (нявызн.). leParisien.fr. Праверана 29 студзеня 2013.
  23. Aznavour: “J’ai été poussé à vivre en Suisse” (нявызн.). lematin.ch. Праверана 13 лістапада 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя Героі Арменіі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Арменіі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Арменіі пры ААН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гюмры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Паслы Арменіі ў Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леапольда II
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Буш-дзю-Рон
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Канады
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Афіцэры Нацыянальнага Ордэна Квебека
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Францыі
Катэгорыя·Шансанье