wd wp Пошук:

Планеты зямной групы

Планеты зямной групы. Маштаб памераў планеты захаваны, адлегласцяў — не

Плане́ты зямно́й гру́пы — 4 планеты Сонечнай сістэмы: Меркурый, Венера, Зямля і Марс[1]. Па будове і саставу да іх блізкія некаторыя каменныя астэроіды, напрыклад, Веста.

Асноўныя характарыстыкі

Планеты зямной групы маюць высокую шчыльнасць і складаюцца пераважна з сілікатаў і металічнага жалеза (у адрозненне ад газавых планет і каменна-ледзяных карлікавых планет, аб’ектаў пояса Койпера і аблокі Оарта). Найбольшая планета зямной групы — Зямля — больш чым ў 14 разоў саступае па масе найменш масіўнай газавай планеце — Урану, але пры гэтым прыкладна ў 400 разоў масіўней найбольшага вядомага аб’екта пояса Койпера.

Планеты зямной групы складаюцца галоўным чынам з кісларода, крэмнія, жалеза, магнію, алюмінія і іншых цяжкіх элементаў.

Усе планеты зямной групы маюць наступную будову:

Дзве дальнія з планет зямной групы (Зямля і Марс) маюць спадарожнікі і (у адрозненне ад усіх планет-гігантаў) ніводная з іх не мае кольцаў.

Экзапланеты зямнога тыпу

Асноўны артыкул: Звышзямля

Планета зямнога тыпу падчас фарміравання (малюнак мастака)

Лічыцца, што землепадобныя планеты найбольш спрыяльныя для ўзнікнення жыцця, таму іх пошук прыцягвае пільную ўвагу грамадскасці. Так у снежні 2005 года вучоныя з Інстытута касмічных навук (Пасадэна, Каліфорнія) паведамілі пра выяўленне падобнай на Сонца зоркі, вакол якой меркавана фармуюцца скалістыя планеты [2]. У далейшым былі выяўлены планеты, якія толькі ў некалькі разоў масіўней Землі і, верагодна, павінны мець цвёрдую паверхню.

Прыкладам экзапланеты зямнога тыпу можа служыць звышзямля. У наш час (на кастрычнік 2009 года) знойдзена 28 звышземляў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка планет зямной групы Архівавана 7 сакавіка 2005.
  2. Астраномы выявілі «сястру» Сонечнай сістэмы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Планеты Сонечнай сістэмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай