wd wp Пошук:

(4) Веста

Веста (4 Vesta) — адзін з найбуйнейшых астэроідаў у галоўным астэроідным поясе. Сярод астэроідаў займае другое месца па масе і трэцяе месца па памеры, пасля Палады і Цэрэры. Гэта таксама самы яркі астэроід з усіх і адзіны, які падчас супрацьстаяння можна без высілкаў назіраць няўзброеным вокам. Веста была адкрыта 29 сакавіка 1807 года Генрыхам Вільгельмам Ольберсам і па прапанове Карла Гаўса атрымала імя старажытнарымскай багіні дому і хатняга агменю Весты.

Арбіта

Арбіта Весты ляжыць ва ўнутранай частцы пояса астэроідаў, у межах асноўнага люка Кірквуда на 2.5 а.а. Арбіта слабаэліптычная з умераным нахілам да плоскасці экліптыкі. Вялікая паўвось роўная 2.362 а.а., перыгелій 2.152 а.а., афелій 2.571 а.а., нахіл 7.133°, эксцэнтрысітэт 0.089, перыяд звароту 3.63 года.

Фізічныя характарыстыкі

Памеры Весты складаюць 578×560×458 км і калі бы асіметрыя формы была бы ледзь паменш, то паводле новай рэдакцыі паняцця “планета”, яе вынікала бы аднесці менавіта да класа карлікавых планет. З планетамі Весту збліжае і складаная геалагічная гісторыя. Неўзабаве пасля фармавання пачалася дыферэнцыяцыя яе ўнутранай структуры: утварылася жалеза-нiкелевае ядро і каменная мантыя. За кошт цеплыні, вылучаемага пры распадзе радыяактыўных ізатопаў, ядро і значная частка мантыі расплавіліся. На працягу наступных эпох адбывалася паступовае астыванне і крышталізацыя парод мантыі і кары, што ў канчатковым выніку прывяло да надзвычайнай разнастайнасці мінералаў, складнікаў Весты. Аб гэтым мы можам судзіць па метэарытах і малых астэроідах V-тыпу, родапачынальніцай якіх з’яўляецца Веста.

Самой прыкметнай дэталлю з’яўляецца велізарны кратар 460 км у папярочніку, які займае ўсё паўднёвае канцавоссе. Дно кратара ляжыць на 13 км ніжэй сярэдняга ўзроўня, бокі на 4-12 км узвышаюцца над прылеглымі раўнінамі, а цэнтральная горка мае вышыню 18 км. Памеры кратара супастаўныя з памерамі астэроіда; застаецца загадкай, як Веста змагла перажыць такі катаклізм. Відавочна, што шматлікія астэроіды V-тыпу — проста абломкі, якія разляцеліся пасля сутыкнення. Спектраметрычны аналіз паказвае, што кратар агаліў некалькі пластоў кары Весты і часткова — яе мантыю. На Весце выяўленыя і іншыя буйныя кратары памерамі да 150 км і глыбінёй да 7 км. Паверхня Весты істотна неаднастайная, усходняе паўшар’е мае больш высокае альбеда, заходняе жа паўшар’е больш цёмнае, сустракаюцца ўчасткі з анамальна нізкім альбеда. Яшчэ адна цікавая асаблівасць Весты ― вобласці складкавага рэльефу ўздоўж экватара.

Навуковыя даследаванні

У 90-х гадах тэлескоп “Хабл” здолеў разгледзець асноўныя рысы паверхні Весты і атрымаць уяўленне аб яе складзе.

Амерыканская міжпланетная навуковая станцыя АМС «Dawn» была запушчана ў космас 27 верасня 2007 года. У ліпені 2011 г. апарат выйшаў на арбіту вакол Весты і пачаў яе вывучэнне, якое працягнецца 9 месяцаў, пасля чаго зонд адправіцца да Цэрэры.

Цікавыя факты

Самым яркім астэроідам з’яўляецца Веста, якая была адкрыта 29 сакавіка 1807 г. Веста — гэта адзіны астэроід, які ў ясную ноч бачны няўзброеным вокам з Зямлі. Гэта адбываецца дзякуючы яркасці яго паверхні, яго памеру, які складае 576 км. у папярочніку, і таму, што ён можа набліжацца да Зямлі на адлегласць усяго 177 млн. км.

Гл. таксама

Вонкавыя спасылкі

Зноскі

  1. Minor Planet Names: Alphabetical ListMinor Planet Center, 2014.
  2. Dictionary of Minor Planet Names — 6 — Springer Science+Business Media. — P. 13. — ISBN 978-3-642-29717-5
  3. 1 2 JPL Small-Body Database Browser: 4 Vesta.(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 09.10.2008.
  4. The planetary society: 4 Vesta.(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2006. Праверана 09.10.2008.
  5. Dawn Journal at the DAWN website of JPL
  6. Impact Excavation on Asteroid 4 Vesta: Hubble Space Telescope Results.(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 09.10.2008.
  7. Menzel, Donald H.; and Pasachoff, Jay M. (1983). A Field Guide to the Stars and Planets (2nd ed.). Boston, MA: Houghton Mifflin. p. 391. ISBN 0-395-34835-8. https://archive.org/details/fieldguidetostar00menz_0/page/391.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з некарэктнай датай адкрыцця ў картцы астранамічнага аб’екта
Катэгорыя·Астэроіды
Катэгорыя·Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1807 годзе
Катэгорыя·Астэроіды класа V
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра астэроіды з няслушна паказанай катэгорыяй
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Астэроіды паводле алфавіта