wd wp Пошук:

Пояс Койпера

Вядомыя аб'екты пояса Койпера, па даных Цэнтра малых планет. Аб'екты асноўнага пояса паказаны зялёным, рассеянага дыска — аранжавым. Чатыры вонкавых планеты маюць блакітны колер. Траянскія астэроіды Нептуна паказаны жоўтым, Юпітэра — ружовым. Рассеяныя аб'екты паміж Сонцам і поясам Койпера вядомыя як кентаўры. Маштаб паказаны ў астранамічных адзінках. Прабел у ніжняй частцы малюнка выкліканы знаходжаннем у гэтай вобласці паласы Млечнага шляху, якая скрывае цьмяныя аб'екты.

Пояс Ко́йпера (часам таксама званы пояс Э́джварта — Койпера) — вобласць Сонечнай сістэмы ад арбіты Нептуна (30 а. а. ад Сонцы) да адлегласці каля 55 а. а ад Солнца[1]. Хоць пояс Койпера падобны да пояса астэроідаў, ён прыкладна ў 20 раз шырэй і ў 20-200 раз масіўней апошняга[2][3]. Як і пояс астэроідаў, ён складаецца галоўным чынам з малых целаў, гэта значыць матэрыялу, пакінутага пасля фарміравання Сонечнай сістэмы. У адрозненне ад аб’ектаў пояса астэроідаў, якія галоўным чынам складаюцца з горных парод і металаў, аб’екты пояса Койпера складаюцца галоўным чынам з лятучых рэчываў (называных льдамі), такіх як метан, аміяк і вада. У гэтай вобласці блізкага космасу знаходзяцца прынамсі тры карлікавыя планеты: Плутон, Хаумеа і Макемаке. Акрамя таго, лічыцца, што некаторыя спадарожнікі планет Сонечнай сістэмы, такія як спадарожнік Нептуна — Трытон і спадарожнік Сатурна — Феба, таксама ўзніклі ў гэтай вобласці[4][5].

З тых часоў, як у 1992 годзе пояс быў адкрыты, лік вядомых аб’ектаў пояса Койпера (аПК) перавысіў тысячу, і мяркуецца, што яшчэ больш за 70,000 аПК з дыяметрам больш 100 км пакуль не выяўлены[6]. Раней лічылася, што пояс Койпера — галоўная крыніца кароткаперыядычных камет з арбітальнымі перыядамі меней 200 гадоў. Аднак назіранні, якія праводзяцца з сярэдзіны 1990-х гадоў, паказалі, што пояс Койпера дынамічна стабільны, і што сапраўдная крыніца гэтых камет — рассеяны дыск, дынамічна актыўная вобласць, створаная накіраваным вонкі рухам Нептуна 4,5 мільярда гадоў назад;[7] аб’екты рассеянага дыска, такія як Эрыда, падобныя на аПК, але адыходзяць па сваіх арбітах вельмі далёка ад Сонца (да 100 а. а.).

Плутон — найбуйнейшы вядомы аб’ект пояса Койпера. Першапачаткова ён лічыўся планетай, але, так як прыналежыць да пояса Койпера, то быў паўторна класіфікаваны як «карлікавая планета». Па складу Плутон нагадвае іншыя аб’екты пояса Койпера, а яго перыяд абароту дазваляе аднесці яго да падгрупы аПК пад назвай «плутына». У гонар Плутона падгрупу з чатырох вядомых на гэты момант карлікавых планет, якія абарочваюцца за арбітай Нептуна, завуць «плутоідамі».

Пояс Койпера не варта змешваць з гіпатэтычным воблакам Оарта, якое размешчана ў тысячы разоў далей. Аб’екты пояса Койпера, як і аб’екты рассеянага дыска, воблака Хілса і воблака Оарта, адносяць да транснептунавых аб’ектаў (ТНО)[8].

Гісторыя

Пасля адкрыцця Плутона шматлікія вучоныя меркавалі, што ён не адзіны ў сваім родзе аб’ект. Розныя здагадкі наконт вобласці космасу, цяпер вядомай як пояс Койпера, высоўваліся на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў, аднак першы прамы доказ яго існавання быў атрыманы толькі ў 1992 годзе. Паколькі гіпотэзы наконт прыроды Пояса Койпера, якія папярэднічалі яго адкрыццю, былі вельмі шматлікія і разнастайныя, то складана сказаць, хто менавіта першым высунуў падобную гіпотэзу.

Катэгорыі аб’ектаў пояса

На 26 мая 2008 года вядома 1077 аб’ектаў транснептунавага пояса, якія падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

Мяркуецца, што аб’екты пояса Койпера складаюцца з лёду з невялікімі прымешкамі арганічных рэчываў, гэта значыць блізкія да каметнага рэчыва.

Сукупная маса насельніцтва пояса Койпера ў сотні разоў перавышае масу пояса астэроідаў, аднак, як мяркуецца, істотна саступае масе воблака Оарта. Лічыцца, што ў поясе Койпера маецца некалькі тысяч целаў дыяметрам больш за 1000 км, каля 7000 з дыяметрам больш за 100 км і як мінімум 450 000 целаў дыяметрам больш за 50 км[11].

Найбуйнейшыя аб’екты пояса Койпера

НумарНазваЭкватарыяльны
дыяметр (км)
Вялікая паўвось,
а. а.
Перыгелій,
а. в.
Афелій,
а. а.
Перыяд абароту
вакол Cолнца (гадоў)
АдкрытыНататкі
136199 Эрыда 2330+10/−10[12]. 67,8438,1697,52 559 2003 i [13]
134340 Плутон 2390[14] 39,4529,5749,32 248 1930 i [15]
136472 Макемаке 1500 +400/−200[16] 45,4838,2252,75 307 2005 i
136108 Хаумеа ~1500 43,1934,8351,55 284 2005 i[17]
134340 I Харон 1207 ± 3[18] 39,4529,5749,32 248 1978 [15]
225088 2007 OR10 875-1400 67,333,6101,0 553 2007 i
50000 Квавар ~1100 43,6141,9345,29 288 2002 i
90482 Орк 946,3 +74,1/−72,3[16] 39,2230,3948,05 246 2004 i Плутына
55565 2002 AW197 940 47,141,053,3 323 2002 i
20000 Варуна 874[19] 42,8040,4845,13 280 2000 i
28978 Іксіён < 822[19] 39,7030,0449,36 250 2001 i Плутына
55637 2002 UX25 681 +116/−114[16] 42,636,748,6 278 2002 i

Зноскі

  1. Alan Stern; Colwell, Joshua E. (1997). “Collisional Erosion in the Primordial Edgeworth-Kuiper Belt and the Generation of the 30–50 AU Kuiper Gap”. The Astrophysical Journal 490 (2): 879–882. doi:10.1086/304912. http://www.iop.org/EJ/article/0004-637X/490/2/879/36659.html. Retrieved on 18 ліпеня 2011.  Архівавана 25 сакавіка 2020.
  2. Audrey Delsanti and David Jewitt The Solar System Beyond The Planets (нявызн.). Institute for Astronomy, University of Hawaii. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2007. Праверана 9 сакавіка 2007.
  3. Krasinsky, G. A.; Pitjeva, E. V.; Vasilyev, M. V.; Yagudina, E. I. (July 2002). “Hidden Mass in the Asteroid Belt”. Icarus 158 (1): 98–105. doi:10.1006/icar.2002.6837. http://adsabs.harvard.edu/cgi-bin/nph-bib_query?bibcode=2002Icar..158...98K&db_key=AST&data_type=HTML&format=&high=4326fb2cf906949.
  4. Johnson, Torrence V.; and Lunine, Jonathan I.; Saturn’s moon Phoebe as a captured body from the outer Solar System, Nature, Vol. 435, pp. 69-71
  5. Craig B. Agnor & Douglas P. Hamilton Neptune’s capture of its moon Triton in a binary-planet gravitational encounter (нявызн.) (недаступная спасылка). Nature (2006). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2007. Праверана 20 чэрвеня 2006.
  6. David Jewitt Kuiper Belt Page (нявызн.). Праверана 15 кастрычніка 2007.
  7. Harold F. Levison, Luke Donnes (2007). “Comet Populations and Cometary Dynamics”. in Lucy Ann Adams McFadden, Paul Robert Weissman, Torrence V. Johnson. Encyclopedia of the Solar System (2nd ed.). Amsterdam; Boston: Academic Press. pp. 575–588. ISBN 0120885891. https://archive.org/details/encyclopediasola00mcfa_702.
  8. Gérard FAURE DESCRIPTION OF THE SYSTEM OF ASTEROIDS AS OF MAY 20, 2004 (нявызн.) (недаступная спасылка) (2004). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2007. Праверана 1 чэрвеня 2007.
  9. 1 2 Elkins-Tanton L. T. Uranus, Neptune, Pluto, and the Outer Solar System. — New York: Chelsea House, 2006. — P. 127. — (The Solar System). — ISBN 0-8160-5197-6.
  10. Elkins-Tanton L. T. Uranus, Neptune, Pluto, and the Outer Solar System. — New York: Chelsea House, 2006. — P. 131. — (The Solar System). — ISBN 0-8160-5197-6.
  11. Elkins-Tanton L. T. Uranus, Neptune, Pluto, and the Outer Solar System. — New York: Chelsea House, 2006. — P. 126. — (The Solar System). — ISBN 0-8160-5197-6.
  12. Эрыда апынулася не большай Плутона Архівавана 13 студзеня 2011.
  13. Магчыма, адносіцца да аб’ектаў рассеянага дыска.
  14. D. R. Williams Pluto Fact Sheet (нявызн.). NASA (7 верасня 2006). Праверана 24 сакавіка 2007.
  15. 1 2 Плутон і Харон утвараюць падвойную сістэму.
  16. 1 2 3 J. Stansberry, W. Grundy, M. Brown, et al. (February 2007). “Physical Properties of Kuiper Belt and Centaur Objects: Constraints from Spitzer Space Telescope”. The Solar System beyond Neptune (University of Arizona Press). arΧiv:astro-ph/0702538.
  17. Пра палеміку наконт даты адкрыцця гл. en:Controversy over the discovery of Haumea
  18. B. Sicardy et al (2006). “Charon’s size and an upper limit on its atmosphere from a stellar occultation”. Nature 439: 52. http://www.nature.com/nature/journal/v439/n7072/abs/nature04351.html.
  19. 1 2 Wm. Robert Johnston TNO/Centaur diameters and albedos (нявызн.).

Гл. таксама

Літаратура па тэме

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пояс Койпера
Катэгорыя·Сонечная сістэма
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы