wd wp Пошук:

Перыкл

Перыкл (грэч.: Περικλέης / Perikles; ~494[5] — 429 гг. да н.э.), старажытнагрэчаскі палiтычны i дзяржаўны дзеяч, стратэг Афiнаў (444 — 431; 429 гг. да н.э.).

Біяграфія

Паходзiў са старадаўняга арыстакратычнага роду, сын Ксанціпа і Агарысты; атрымаў добрую адукацыю. Належаў да прыхiльнiкаў дэмакратыi; працягнуў распачатую Эфiальтам дэмакратызацыю дзяржаўнага ладу Афiнаў. Iнiцыiраваў скасаванне маемаснага цэнзу пры выбраннi большасцi службовых асоб i увядзенне грашовай аплаты працы суддзяў. Пры Перыкле вялося шырокае ваеннае, грамадскае i культавае будаўнiцтва. Пачынаючы з 447 да н.э. быў адбудаваны афінскі Акропаль з такiмі будынкамi, як Парфенон i Прапілеі. Знешняя палiтыка Перыкла мела на мэце забяспячэнне марской магутнасцi Афiнаў, цэнтралiзацыю Архэ Афiнскай, супрацьстаянне Пелапанескаму саюзу на чале са Спартай. Гэтая палiтыка ўключала вывад афінскіх пасяленняў на заваяваныя i саюзныя тэрыторыi, падаўленне выступленняў саюзнiкаў (паўстанне на Самасе ў 440 да н.э.). Кiраванне Перыкла паспрыяла палiтычнаму i эканамічнаму росквiту Афiнаў, iх пераўтварэнню ў буйны культурны цэнтр старажытнага свету. Памёр ад чумы ў час вайны.

Быў сябрам філосафа Анаксагора, ад каго, паводле паданняў, навучыўся ўменню валодаць сабою ва ўсіх акалічнасцях жыцця. Вядомыя верагодныя выявы на дзвюх гермах, з Цівалі, якая захоўваецца ў Ватыкане, і той, што заховаўецца ў Брытанскім музеі. Нязвыкласць выяваў у тым, што Перыкл паказаны з карынфскім шлемам, ссунутым на патыліцу. Гэта тлумачаць тым, што, хоць сам прыгожы, Перыкл меў непрыгожую, завостраную ўверсе, форму галавы, якую высмейвалі[6] тагачасныя аўтары камедый, і якую пажадалі скрыць скульптары, напр., Крэсілай[7].

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 21 мая 2021.
  2. Аспазия // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 299–300.
  3. Любкер Ф. Aspasia // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 169–170.
  4. 1 2 Любкер Ф. Pericles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1008–1010.
  5. Суриков, 2008, с. 282
  6. «Галава-цыбуліна». Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
  7. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)

Бібліяграфія

Крыніцы

Даследаванні

на рускай мове

на англійскай мове

на нямецкай мове

на французскай мове

на італьянскай мове

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Гісторыя Грэцыі
Катэгорыя·Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія аратары
Катэгорыя·Палітыкі Афін
Катэгорыя·Военачальнікі Афін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 494 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 495 годзе да н.э.
Катэгорыя·Аратары Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Палітыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Памерлі ў 429 годзе да н.э.
Катэгорыя·Удзельнікі Пелапанескай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных