wd wp Пошук:

Фукідыд

Фукідыд (грэч.: Θουκυδίδης; ~460 да н.э. — пасля 404 да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык. Паходзіў з фракійскага арыстакратычнага роду. Грамадзянін Афін. Прыхільнік Перыкла.

У 424 да н.э. з-за няўдалага камандавання ў Пелапанескай вайне (431 да н.э. — 404 да н.э.) быў асуджаны на выгнанне, дзе працаваў над стварэннем гісторыі вайны ў 8 кнігах, даведзенай да 411 да н.э.. Паводле самога Фукідыда, яго «Гісторыя» мае на мэце даць наступным пакаленням ключ для разумення будучых падзей, якія паўтараюць мінулае з-за нязменнасці быцця. Асноўнымі метадамі Фукідыда былі аб’ектыўнасць і крытычнае супастаўленне крыніц. Паводле Фукідыда, прычынай вайны было імкненне Афін і Спарты да гегемоніі ў Грэцыі. Ход вайны акрамя палітычных і эканамічных фактараў ускладнялі непадкантрольныя чалавеку абставіны, нерацыянальнасць масавай псіхалогіі і непрамое боскае ўмяшальніцтва. Тым не менш, Фукідыд прызнаваў здольнасць выдатных асоб (Перыкл, Брасід і іншых) уплываць на падзеі. Абгрунтаванасць канцэпцыі і аб’ектыўнасць дазваляюць лічыць Фукідыда адным з найвялікшых гісторыкаў антычнасці.

Зноскі

  1. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 460-я гады да н.э.
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 395 годзе да н.э.
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Гісторыкі V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Удзельнікі Пелапанескай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных