wd wp Пошук:

Пенжына

Пе́нжына (руск.: Пе́нжина)[2] — рака ў Камчацкім краі Расіі.

Даўжыня ракі 713 км. Плошча вадазбору 73 500 км². Выток ракі знаходзіцца на Калымскім нагор’і. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў глыбокай даліне, у ніжнім — па міжгорнай катлавіне і Пенжынскай нізіне. Упадае ў Пенжынскую губу ў паўночна-ўсходняй частцы заліва Шэліхава Ахоцкага мора. На Пенжынскай нізіне рэчышча звілістае, разгалінаванае. Сярэдні расход вады каля сяла Каменскае складае 695[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 21,935[1] км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня[1].

У басейне Пенжыны налічваецца 854[1] ракі даўжынёй больш за 10 км. Густата рачной сеткі складае 0,86[1] км/км². Сярод прытокаў: Канай, Вілюйка, Акаткевеем, Уттавеем, Светлая, Азёрная, Безымянная, Аянка, Ічыген, Баркасная, Нібарчэн, Кургучан, Энмінды, Андавеем, Малы Мургаль, Бунтуна, Мургаль, Чорная, Чорны Куюл, Гарэлая, Акаўская, Аклан і інш.[3] У басейне ракі вялікая колькасць азёр ледавіковага і тэрмакарставага паходжання[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Жук В. А., Алексеевский Н. И. Пенжина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 331. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. Река Пенжина // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рэкі Камчацкага края
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Ахоцкае мора
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта