wd wp Пошук:

Камчацкі край

Камчацкі край — адзін з суб’ектаў Расійскай Федерацыі. Знаходзіцца на Камчацкім паўвостраве. На поўначы мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, на паўночным захадзе — з Магаданскай вобласцю. Утвораны 1 чэрвеня 2007 года шляхам аб’яднання Камчацкай вобласці і Каракскай аўтаномная акругі.

Прырода

Камчацкі паўвостраў знаходзіцца ў зоне актыўнай вулканічнай дзейнасці, на яго тэрыторыі ёсць каля 300 буйных і сярэдніх вулканаў, 29 з іх з’яўляюцца дзеючымі. Тут размешчаны самы высокі вулкан Еўразіі — Ключаўская Сопка. З дзейнасцю вулканаў звязана ўтварэнне шматлікіх карысных выкапняў, а таксама гідратэрмальнай актыўнасці: з’яўленне гарачых крыніц, утварэнне фумарол, гейзераў і іншых праяў. На тэрыторыі Камчаткі знаходзяцца Краноцкі запаведнік і сусветна вядомая Даліна Гейзераў. Клімат халодны і вільготны. Прыродныя рэсурсы ўключаюць золата, вугаль, слюду і прыродны газ.

Насельніцтва

Насельніцтва 358,8 тысяч чалавек. З іх:

55 % насельніцтва жыве ў сталіцы края — горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. На тэрыторыі края існуе 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі, 6 гарадскіх паселішчаў і 50 сельскіх паселішчаў.

Муніцыпальныя раёны:

Гарадскія акругі:

Эканоміка

У эканоміцы края пераважае рыбалоўства (каля 55 % ВУП), на поўначы края — гарназдабываючая прамысловасць (здабыча золата і плаціны). Развіты турызм, здабыча пушнога звера: собаля, лісіцы, марскога коціка, галубога пясца.

Сельская гаспадарка прадстаўлена пераважна аленегадоўляй.

У краі высокая колькасці вайсковых аб’ектаў: баз падводных лодак, авіябаз, радарных станцый і іншых.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации Праверана 26 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камчацкі край