wd wp Пошук:

Паталагічная анатомія

Паталагі́чная анато́мія — раздзел паталогіі, які вывучае марфалагічныя асновы працэсаў і хвароб на розных ўзроўнях (ад арганізмавага да малекулярнага).

Падзяляецца на

Аб’екты даследавання: трупы, біяпсіраваныя тканкі, тканкавыя культуры, эксперыментальныя жывёлы.

Метады даследавання:

Гісторыя

Паталагічная анатомія пачала фарміравацца ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Заснавальнік — італьянскі ўрач Дж. Марганьі.

У 19 — пач. 20 ст. развіццю паталагічнай анатоміі садзейнічалі працы М. Біша(руск.) бел. і Ж. Крувелье(руск.) бел. ў Францыі, К. Ракітанскага(руск.) бел. ў Аўстрыі, А. І. Палуніна(руск.) бел., М. Н. Нікіфарава(руск.) бел., А. І. Абрыкосава ў Расіі.

На Беларусі

На Беларусі развіццю спрыялі заснаванне кафедры паталагічнай анатоміі ў Мінскім медыцынскі інстытуце (1923), працы І. Т. Цітова і Ю. В. Гулькевіча.

Навуковыя даследаванні вядуцца ў медыцынскіх інстытутах Мінска, Гродна, Віцебска па пытаннях марфалогіі пухлін шчытападобнай залозы, павольных нейраінфекцый, захворванняў падстраўнікавай залозы.

Вядучыя беларускія спецыялісты — Г. І. Краўцова, М. К. Недзьведзь, Я. Д. Чарствой, Ю. Р. Бойка, Н. Ф. Сіляева, Ю. В. Крылоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паталагічная анатомія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара