wd wp Пошук:

Яўген Давыдавіч Чарствой

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарствой. Яўге́н Давы́давіч Чарство́й (8 кастрычніка 1945, Быхаў — 12 красавіка 2022) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1984)[5]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997). Старшыня Беларускага навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па тэраталогіі чалавека, праблемах інфекцыйных захворванняў, марфалогіі шчытападобнай залозы[5].

У 2011 годзе Яўген Давыдавіч у сааўтарстве з прафесарам Міхаілам Канстанцінавічам Недзьведзем быў напісаны першы ў Беларусі нацыянальны падручнік па паталагічнай анатоміі для вышэйшых медыцынскіх устаноў адукацыі.

Я. Д. Чарствым апісаны і выдзелены ў якасці новай назалагічнай формы сіндром множных прыроджаных парокаў развіцця — ДК-факамеліі(руск.) бел., — які ў сусветнай літаратуры названы яго імем — сіндром фон Фоса-Чарствога(wd) бел.[6].

Грамадская дзейнасць

Больш за 10 гадоў прафесар Я. Д. Чарствой быў галоўным паталагаанатамам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і шмат зрабіў па арганізацыі і ўдасканаленні паталагаанатамічнай службы рэспублікі, падрыхтоўцы кадраў[6].

Ён старшыня Беларускага навуковага таварыства паталагаанатамаў, член праўлення Міжнароднага саюза асацыяцый паталагаанатамаў, еўрапейскага таварыства дзіцячых паталагаанатамаў, савета па абароне доктарскіх дысертацый, рэдкалегіі часопіса «Здравоохранение»[6].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/11/899/
  2. http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/bihov/r3p5_16.htm
  3. https://medvestnik.by/be/persona-bel/ruki-kotorye-mogli-podderzhat-evgenij-cherstvyj
  4. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2492948&strq=l_siz=20
  5. 1 2 Чарствой, Яўген Давыдавіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1945)
  6. 1 2 3 Черствый Евгений Давыдович (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Патолагаанатамы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Патолагаанатамы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных