У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крылоў. Юрый Васілевіч Крылоў (7 мая 1951, г. Вілейка, Мінская вобласць — 15 жніўня 2019) — беларускі спецыяліст у галіне анкалогіі, паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1998).
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1974).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1974; лячэбны факультэт, кафедра паталагічнай анатоміі, у 1990—2005 — загадчык кафедры) і адначасова Віцебскам абласным клінічным патолагаанатамічным бюро (2003—2019, начальнік).
Навуковыя інтарэсы: паталагічная анатомія; лабараторная і марфалагічная дыягностыка рака страўніка, 5 патэнтаў, 1 вынаходства.
Ордэн «Знак Пашаны», ганаровыя граматы.