wd wp Пошук:

Паслён чорны

Паслён чорны[3] (Solánum nígrum) — расліна сямейства Паслёнавых, від роду Паслён (Solanum), якое паходзіць з Еўразіі і інтрадукавана ў Амерыку і Аўстралію.

Назва

Паслён чорны, гузічнік, залоцнік, ліснік, лістнік[4], плісклён[3], ягады воўчыя, якады сабачыя, ягады свіныя[5][6], гліснік[7].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Куст з прамым сцяблом вышынёй 10-120 см.

Лісце простае, без прылісткаў, чарговае, чарашковае, яйкападобнае або падоўжана-яйкападобнае завостранае, цэльнакрайняе або выемкава-зубчастае, 11-13 см даўжынёй і 6-8,5 см шырынёй.

Кветкі белыя зоркападобныя, сабраны па тры — восем у бакавыя паўпарасонікі. Тычынак пяць, песцік адзін, пялёсткаў пяць (зрослых), калякветнік двайны. Вяночак 6-7 мм у папярочніку, колападобны, з яйкападобна-ланцэтнымі долямі. Цвіце з другой паловы лета да глыбокай восені.

Плод — шарападобная чорная ягада памерам 8-10 мм, якая спее ў жніўні — кастрычніку.

Манакарпік.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

У Расіі распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі (акрамя тайговай і тундравай зон), на Каўказе, на поўдні Сібіры.

Расце на сметніках, каля жылля.

Хімічны склад

Трава і няспелыя плады паслёну чорнага ўтрымліваюць атрутны алкалоід саланін, які прысутнічае ў форме глікаалкалоіду саланіну.

Парасткі і плады ўтрымліваюць сапаніны, дубільныя рэчывы. Асабліва шмат дубільных рэчываў у каранях (да 6 %).

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Плады паслёну чорнага

У некаторых краінах, асабліва ў Індыі і Эфіопіі, а таксама ў Расіі спелыя ягады паслёну чорнага ўжываюцца ў ежу.

Саспелыя плады ядуць сырымі, робяць начынкі для пірагоў, вараць варэнне, павідла і кісялі.

У маладым лісці ўтрыманне алкалоідаў нязначнае, на Каўказе іх ужываюць замест шпінату.

У народнай медыцыне ўжываецца як адхарквальны, мачагонны сродак і як сродак ад рэўматызму.

Ягадамі па розных пратравах афарбоўваюць тканіны ў карычневы, шэры, блакітны і сіні колеры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Паслён
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без TPL
Катэгорыя·Флора Еўразіі