wd wp Пошук:

Пардубіцкі край

Пардубіцкі край (чэшск.: Pardubický kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, утвораная ў чэрвені 2005 года. У парушэнне гісторыка-этнаграфічных межаў, Пардубіцкі край «захапіў» у свае межы як усходнюю частку ўласна Чэхіі (Багеміі), так і паўночна-заходні «кавалачак» Маравіі. На ўсходзе Пардубіцкі край мяжуе з Оламаўцкім краем (краінай ганакаў — субэтнічнай групай мараван), на паўднёвым усходзе з Паўднёвамараўскім краем, на паўднёвым захадзе з краем Высачына, на захадзе са Сярэднечэшскім краем, на паўночным захадзе з Кралавеградзецкім краем і на паўночным усходзе з Ніжнесілезскім ваяводствам Польшчы. Адміністрацыйным цэнтрам края з’яўляецца горад Пардубіцы.

Геаграфія края

Край займае плошчу 4519 км², што адпавядае 5,7 % агульнай плошчы Чэхіі. 44,6 % тэрыторыі выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, 29,4 % займаюць лясы. Пра Пардубіцкі край гавораць: «Тут пачынаецца залатая паласа чэшскіх земляў». Бо менавіта ў Пардубіцкім рэгіёне размяшчаюцца самыя ўрадлівыя землі Чэхіі.

Вялікую плошчу края займаюць драбнасопачнікі і ўзвышшы, якія працягнуліся да нізін берагоў Лабы. На мяжы з Польшчай ляжыць адзін з самых высокіх горных масіваў Чэхіі — Краліцкі Снежнік. Паўночны захад масіва складаюць нізкія, з плоскімі вяршынямі Орліцкія горы. На поўдні пачынаецца Жалезнымі і Ждзярскімі гарамі Чэшска-Мараўскага ўзвышша.

Самай доўгай ракой Пардубіцкага края з’яўляецца левы прыток Лабы — рака Хрудзімка. Таксама па тэрыторыі края праходзіць Галоўны еўрапейскі водападзел паміж Паўночным і Чорным морамі, які служыць натуральнай мяжой паміж уласна Чэхіяй і Маравіяй.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйная карта края

Край падзелены на 4 раёны:

Раён Плошча,
км²
Насельніцтва,[1]
чал. (2011)
Колькасць населеных пунктаў
Пардубіцы880,09168 423112
Хрудзім992,62103 199108
Усці-над-Орліцы1258,31136 760115
Світаві1378,56103 245116

Гарады і насельніцтва

У краі налічваецца 451 населены пункт, у якіх пражывае 507 000 чалавек (5 % насельніцтва Чэхіі). У паселішчах з колькасцю жыхароў менеш за 500 чалавек пражывае 14 % усяго насельніцтва края. У гарадах з колькасцю жыхароў больш за 10 000 чалавек пражывае 42 % насельніцтва, у адміністрацыйным цэнтры края Пардубіцах жыве 18 % насельніцтва.

Ніжэй прыведзены спіс найбуйнейшых гарадоў:

Горад Насельніцтва
Пардубіцы 90 171
Хрудзім 23 484
Світаві 17 476
Чэска-Тршэбава 16 533
Усці-над-Орліцы 15 151
Вісаке-Міта 12 390
Мораўска-Тршэбава 11 599
Глінска 10 452
Літамышль 10 231

Эканоміка і транспарт

Пардубіцкі край з’яўляецца аграрна-прамысловым рэгіёнам. 4 % тэрыторыі края занята сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Доля апрацоўчай вытворчасці ў валавым унутраным прадукце края складае 34 %, а гандаль — 12 %.

Чыгуначная сетка края мае агульную працягласць 500 кіламетраў. Праз рэгіён праходзяць важныя міжнародныя чыгуначныя лініі Парыж — Нюрнберг — Прага — Вена і Берлін — Прага — Брно — Вена. Галоўная аўтамагістраль края злучае гарады Пардубіцы і Хрудзім. Таксама будуецца аўтабан Прага — Подэбрады. Важную ролю ў паветраным паведамленні адыгрывае аэрапорт Пардубіцаў. Апроч грамадзянскага аэрапорта, у Пардубіцах таксама дзейнічае ваенны аэрадром. У суднаходнай частцы Эльбы грузаперавозкі ажыццяўляюцца водным транспартам, асноўным портам таксама з’яўляюцца Пардубіцы.

Турызм і славутасці

У культурным жыцці рэгіёна турыстаў прыцягваюць музычныя фестывалі: «Музычная вясна ў Пардубіцах», музычны фестываль Бедржыха Сметаны ў Літамышлі. У Пардубіцах маецца драматычны тэатр. Асноўныя славутасці края:

Зноскі

  1. Перапіс насельніцтва Чэхіі (2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пардубіцкі край