wd wp Пошук:

Хрудзім

Хрудзім (чэшск.: Chrudim [ˈxruɟɪm]) — горад на захадзе Пардубіцкага края Чэхіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Хрудзім. Насельніцтва — 23 484 чалавек (2006). Размяшчаецца ў 110-і кіламетрах на ўсход ад Прагі.

Гісторыя

У VIIVIII стст. у раён цяперашняга Хрудзіма прыйшлі славяне. Паселішча, відавочна, з’явілася ў IX стагоддзі, хоць першая згадка пра яго адносіцца да 1055 года, калі тут памёр чэшскі князь Бржэціслаў I. У часы кіравання Пржэмысла Отакара II Хрудзім стаў каралеўскім горадам. Яго выгоднае становішча на шляху з Прагі ў Маравію зрабіла Хрудзім адным з асноўных гарадоў Чэшскага каралеўства.

Падчас Гусіцкіх войнаў (14191434) Хрудзім падтрымаў прыхільнікаў Гуса, нямецкае насельніцтва пакінула горад. Цяжкім бедствам для горада стала таксама Трыццацігадовая вайна. Хрудзім пачаў страчваць сваю былую значнасцю.

Будаўніцтва чыгункі праз Хрудзім у трэцяй чвэрці XIX стагоддзя негатыўна адбілася на эканоміцы горада. Нягледзячы на гэта Хрудзім паступова станавіўся культурным цэнтрам.

Насельніцтва

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 10 585 13 240 13 484 14 413 14 996 14 620 14 776
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 15 210 16 460 18 238 21 393 23 643 23 898 23 718
Касцёл Узнясення Дзевы Марыі

Славутасці

Вядомыя выхадцы і жыхары

Помнік І. Рэселю ў Хрудзіме
Помнік Карнеліусу Віктарыну ў Хрудзіме

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Пардубіцкага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных