wd wp Пошук:

Кралавеградзецкі край

Кралавегра́дзецкі край (чэшск.: Královéhradecký kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўночным усходзе гістарычнай вобласці Багемія. Адміністрацыйны цэнтр края — Градзец-Кралавэ.

Геаграфія

У краі размешчаны Іспалінавы горы, у якіх знаходзіцца самая высокая горная вяршыня ў Чэхіі Снежка (1602 метра над узроўнем мора), а таксама ўрадлівая даліна ракі Лабы.

У краі размешчаны нацыянальны парк Іспалінавы горы а таксама дзяржаўны запаведнік Адршпашска-Цепліцкія скалы каля Броўмава.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйная карта края

Тэрыторыя края падраздзяляецца на 5 раёнаў.

Раён Плошча,
км²
Насельніцтва,[2]
чал. (2011)
Колькасць населеных пунктаў
Градзец-Кралавэ891,62162 661101
Йічын886,6379 702111
Нахад851,57109 55078
Рыхнаў-над-Кнежнай981,7877 82983
Трутнаў1146,78118 17475

Насельніцтва

Па колькасці насельніцтва (547 916 жыхароў) край займае 10-е месца ў Чэхіі (2011). У краі 448 населеных пунктаў, у тым ліку 43 гарады. Невялікія населеныя пункты з колькасцю жыхароў менш за 500 чалавек складаюць 65 % усіх паселішчаў. Шчыльнасць насельніцтва складае 115,13 жыхароў на 1 км², што некалькі ніжэй за сярэдні ўзровень па краіне.

Населеныя пункты

Гарады

Горад Насельніцтва
(31 снежня 2005)
Градзец-Кралавэ 94 431
Трутнаў 31 195
Нахад 21 079
Йічын 16 253
Двур-Кралавэ 16 111
Врхлабі 13 065
Ярамерж 12 767
Рыхнаў-над-Кнежнай 11 672

Эканоміка

У краі развіта тэкстыльная прамысловасць, а таксама сельская гаспадарка. Важным эканамічным фактарам рэгіёна з’яўляецца турызм.

Зноскі

  1. Administrativní registr ekonomických subjektů
  2. Перапіс насельніцтва Чэхіі (2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кралавеградзецкі край
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных