wd wp Пошук:

Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панамарэнка.

Панцеляймо́н Кандра́тавіч Панамарэ́нка (9 жніўня 1902, хутар Шолкаўскі, Беларэчанская воласць, Майкопскі аддзел, Кубанская вобласць, Расійская імперыя, цяпер Беларэчанскі раён, Краснадарскі край, Расія — 18 студзеня 1984) — беларускі і савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант (1943). Старшыня Савету Народных Камісараў (Савету Міністраў) БССР (1944—1948), Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1938—1947), начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху (1942—1944).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1918 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны 1917—1922. З 1919 працаваў на нафтапромыслах, пасля на чыгуначным транспарце. З 1922 на камсамольскай працы. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1932). У 1932—1936 служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 інжынер Усесаюзнага электратэхнічнага інстытута. З 1937 у апараце ЦК ВКП(б).

У 19381947 гадах першы сакратар ЦК КП(б)Б. Даваў згоду на арышт і асуджэнне дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР[2][3].

21 лістапада 1938 падрыхтаваў справаздачу «О Белорусском языке, литературе и писателях». У ім Панцеляймон Кандратавіч дакладае дзяржсакратару ЦК аб тым, што азнаёміўшыся з беларускімі пісьменнікамі і іх настроямі, ён зрабіў шэраг высноў, па рэалізацыі якіх жадаў параіцца са Сталінам. Спадар Панамарэнка для перадачы беларускай мовы скарыстоўваў расійскую транскрыпцыю (накшталт «щирых белорусов»), абражаў культуру і мову, фактычна падпісваў смяротны прысуд літаратурным дзеячам, абвінаваціўшы іх у «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы, ідэйна кіруемых заўсёды дзясяткам прафашысцкіх пісьменнікаў (у тым ліку Янкам Купалай і Якубам Коласам[4])…» Панамарэнка ў сваёй справаздачы прапаноўвае:

«…Решительно очистить литературу от произведений с национал-фашистской контрабандой (кое-что мы в этом направлении уже сделали), поднять литературную, преданную молодежь, освежить литературу, укрепить руководство Союза писателей».

Затым піша, якія крокі ўжо былі праведзены ў бок саюзу пісьменнікаў, і дадае:

«По двум вопросам:

Але ўжо літаральна праз месяц Панамарэнка просіць узнагародзіць разам з іншымі пісьменнікамі Якуба Коласа: «…У яскравых мастацкіх вобразах паказаў барацьбу беларускага народа супраць белапольскіх акупантаў…»[4]

З пачатку 1939 удзельнічаў у выкрыцці кіраўнікоў НКУС БССР, абвінавачаных у грубых парушэннях рэвалюцыйнай законнасці і злоўжываннях уладай. З 1939 таксама член Ваеннага савета Беларускай ваеннай акругі, прымаў удзел у кіраўніцтве войскамі, што ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Менавіта Панамарэнка пераканаў Іосіфа Сталіна ў тым, што Палессе з Брэстам i Пінскам мусяць быць менавіта ў складзе БССР[6].

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў членам ваенных саветаў 3-й ударнай арміі, Заходняга, Цэнтральнага і Бранскага франтоў. У 19421944 гг. начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Непасрэдна пасля вызвалення БССР Сталін прад’явіў прапанову змяніць межы рэспублікі з РСФСР. У жніўні гатовы быў праект перадачы Расійскай Федэратыўнай Рэспубліцы Полацкай вобласці. Дзякуючы настойлівым старанням Iсакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі, падмацаваным аргументамі аб ахвярнасці насельніцтва Беларусі ў барацьбе з нямецкім акупантам, беларускім камуністам удалося абараніць усходнія межы рэспублікі[7][8].

У 19441948 гг. Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У 19481953 гг. сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 19501953 гг. міністр нарыхтовак СССР. З 16 кастрычніка 1952 па 6 сакавіка 1953 член Палітбюро ЦК КПСС. У 1953—1954 гг. міністр культуры СССР. У 1954—1955 гг. першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстана.

З 1955 пасол у Польшчы. З 1957 ў Індыі і Непале, з 1959 ў Нідэрландах.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Узнагароды

Мемарыяльныя дошкі Панцеляймону Панамарэнку (злева ўверсе), Змітру Жылуновічу і Кірылу Мазураву на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Мінску

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Суворава I ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. Panteleimon K. Ponomarenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Расціслаў Платонаў. Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 398.
  3. П.Пономаренко: штрихи к портрету // sb.by 21.12.2002
  4. 1 2 Кастусь Ліпскі. Як ордар памянялі на ордэн(недаступная спасылка) // Газета „Пагоня“, 2008-10
  5. Дар’я Сацукевіч. No comments… Альбо пра тое, як мову прадаюць Архівавана 2 чэрвеня 2009. // Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
  6. Пабачылі свет асабістыя дзённікі Панцеляймона Панамарэнкі(недаступная спасылка) // Народная Воля № 123—124, 21.08.2008
  7. VII. Уніфікацыя палітычнай і гаспадарчай сістэмы БССР (1944—1956) Архівавана 7 лістапада 2007. // Навейшая гісторыя Беларусі. — Беласток: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы «Ніва», 1999
  8. Уладзімір Арлоў. Мажвідас, Кант і Ваня з піларамы Архівавана 7 красавіка 2009. // Наша Ніва, сакавік 2002 г.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Аляксей Волкаў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
19381947
Пераемнік:
Мікалай Гусараў
Тэмы гэтай старонкі (49):
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Памерлі ў Маскве
Першыя сакратары ЦК КП Казахстана
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Генерал-лейтэнанты СССР
Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Выпускнікі МІІТа
Міністры нарыхтовак СССР
Нарадзіліся ў Кубанскай вобласці
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Нарадзіліся ў Краснадарскім краі
Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
Нарадзіліся 9 жніўня
Паслы СССР у Непале
Кавалеры ордэна Леніна
Нарадзіліся ў 1902 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Паслы СССР у Індыі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Старшыні Савета Міністраў БССР
Памерлі 18 студзеня
Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Міністры культуры СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Паслы СССР у Нідэрландах
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Памерлі ў 1984 годзе
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Старшыні СНК БССР
Члены КПСС
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Асобы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Персоны нон грата
Члены ЦК КПСС
Намеснікі Старшыні Савета Міністраў СССР
Першыя сакратары ЦК КПБ
Члены Палітбюро ЦК КПСС
Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных